Вы тут

Беларусь часова абмяжоўвае ўезд праз наземныя пункты пропуску «асобных катэгорый фiзасобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны»


У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, якая склалася ў сумежных краінах, Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны, паведамляе тэлеграм-канал ДПК.


Пад абмежаванні не падпадаюць супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, вадзіцелі транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак і члены цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.

Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск функцыянуе без вышэйзгаданых абмежаванняў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.