Вы тут

OZ перадаў у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі першыя «Скрынкі адвагі»


Падарункі са «Скрынак адвагі», сабраныя кліентамі OZ у краме на Нямізе і супрацоўнікамі ў офісе кампаніі, дастаўлены сёння ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Дадаткова OZ перадаў у Бараўляны першую партыю тавараў для штодзённых патрэб пацыентаў.


Дабрачынны праект у падтрымку дзяцей анкалагічнымі захворваннямі стартаваў 1 кастрычніка, і праз тры тыдні «Скрынкі» былі запоўненыя цацкамі, кнігамі, наборамі для творчасці, школьнымі прыладамі, развіццёвымі гульнямі. Арганізатары ініцыятывы сфарміравалі падарункі для кожнага пацыента РНПЦ, улічылі узрост і інтарэсы.

— Для любога дзіцяці важная падтрымка і ўвага, калі ён разгублены, засмучаны, хварэе або яму даводзіцца спраўляцца з цяжкасцямі. Нашым падапечным — асабліва, таму што ім патрабуецца шмат сіл і адвагі, каб верыць у сябе, змагацца і перамагчы. А яшчэ, як усім дзецям, ім хочацца радавацца простым рэчам — добраму дню, новаму сябру, прыемнаму сюрпрызу — і верыць, што мары здзейсняцца. Разам мы дапамагаем дзецям у гэтым! — кажа каардынатар «Цэнтра ПОРА» Ала Лышчык..

На наступным тыдні OZ накіруе ў Бараўляны чарговы каштоўны «груз» — другую частку свайго кастрычніцкага ўкладу ў «Скрынкі адвагі». У лістападзе таксама будзе вызначана крама сеткі, чыю дзённую выручку кампанія накіруе ў фонд дабрачыннага праекта.

Далучыцца да сумеснай ініцыятыве OZ і «Цэнтра ПОРА» па-ранейшаму можа любы ахвотны: «Скрынка адвагі» знаходзіцца на праспекце Пераможцаў, 3 (у краме OZ). Арганізатары ўдзячныя ўсім, хто ўжо падтрымаў праект, і хто яшчэ плануе гэта зрабіць.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.