Вы тут

Як павышаць пазнавальную актыўнасць школьнiкаў праз вобразы i падзеі мiнулага?


Уявiце сабе, што перад вамi расклалi пяць малюнкаў з выявамi Эйфелевай вежы, кенгуру, сэрца, банкнота i сiлуэта жанчыны i прапанавалi падумаць, што iх усе можа аб'ядноўваць. Такi прыём асацыятыўнага рада выкарыстоўвае на ўроках настаўнiк гiсторыi з Ушацкай сярэдняй школы Уладзiмiр ХАМЁНАК. На сваiм майстар-класе падчас EdCamp Belarus — 2020 педагог расказаў, як яму ўдаецца павышаць пазнавальную актыўнасць школьнiкаў праз канструяванне вобразаў i падзей мiнулага.


Мiфiчны герой

Уладзімір ХАМЁНАК: «Ці проста запамінаць мноства гістарычных дат і падзей? А калі іх візуалізаваць?»

— 90 працэнтаў людзей — вiзуалы, якiя ўспрымаюць iнфармацыю са зрокавых вобразаў. Мы жывём у свеце гаджэтаў, i нас акружае вялiкая колькасць iнфармацыi. Усё гэта стварае праблемы для гiстарычнай адукацыi. Калi мы глядзiм тэлевiзар або чытаем нейкую лiтаратуру, то бачым, што гiстарычным падзеям прысвячаецца апошнiм часам вельмi шмат увагi. Але праблема ў тым, што нават дарослыя, якiя глядзяць гiстарычны фiльм, успрымаюць убачанае як праўдзiвую iнфармацыю, не гаворачы ўжо пра дзяцей, — кажа настаўнiк. — У такiх умовах даволi складана захоўваць навуковую аб'ектыўнасць.

Канструяванне вобразаў, падзей i персанажаў гiстарычнай даўнiны на ўроках гiсторыi дазваляе, на думку педагога, павышаць iнтарэс у навучэнцаў праз iх асабiстае эмацыянальна-каштоўнаснае стаўленне да вучэбнага матэрыялу.

— Што такое вобраз? Гэта ўяўленне пра каго-небудзь цi што-небудзь, якое адрознiваецца ад стэрэатыпаў, узнiкае ў iндывiдуальным парадку i не перадаецца ў гатовым выглядзе. Вобразы часта ўзнiкаюць на эмацыянальным i кагнiтыўным узроўнях. Вывучаючы гiсторыю, мы маем справу не з рэальным мiнулым, а з вобразамi гiсторыi. «Аляксандра складана ўявiць жывой гiстарычнай асобай. Здаецца, што ён, хутчэй за ўсё, мiфiчны герой. Аляксандр быў вучнем мудрага Арыстоцеля, прыхiльнiкам вялiкага Гамера. Ён быў настолькi прыгожы, што першы ў Грэцыi пачаў галiць бараду». Пра каго iдзе размова? — запытаўся ў калег Уладзiмiр Хамёнак. — Правiльна, пра Аляксандра Македонскага. Апiшыце, каго вы зараз сабе ўяўляеце. Высокi, з атлетычным целаскладам, прыгажун... Але гэта толькi вобраз, магчыма, вельмi далёкi ад рэчаiснасцi. Для кожнага гiстарычнага персанажа сёння можна знайсцi цэлую галерэю партрэтаў, у тым лiку i ў кiнематографе, i прадставiць яе дзецям.

У пачатку навучальнага года, для таго каб зацiкавiць сваiм прадметам навучэнцаў, педагог карыстаецца аўтарскiм метадам так званага гiстарычнага яблыка. Дзецям задаецца пытанне: «А цi зможа ўся сусветная гiсторыя змясцiцца ў адным яблыку?» I тут жа тлумачыцца: яблык Евы, анатамiчны яблык Адама, эстэтычны яблык Парыса, дэструктыўны яблык Вiльгельма Тэля, гравiтацыйны яблык Ньютана, структурны яблык Поля Сезана, IT-яблык Стыва Джобса. Такiм чынам, на цалкам вiзуальным прадмеце прадстаўлена ўся сусветная гiсторыя, што спрые запамiнанню яе перыядызацыi.

Самы вядомы беларус

Мнематэхнiка — адзiн з прыёмаў канструявання на ўроках гiсторыi вобразаў мiнулага, якi спрашчае запамiнанне iнфармацыi з дапамогай складання асацыятыўных сувязяў i вiзуалiзацыi аб'ектаў. Цi проста запамiнаць мноства гiстарычных дат, падзей, назваў, тэрмiнаў i паняццяў, якія прысутнiчаюць у школьнай праграме? А калi iх вiзуалiзаваць, так будзе запомнiць прасцей?

Напрыклад, пры вывучэннi тэмы па гiсторыi Беларусi ў сёмым класе «Паўстанне 1794 года» Уладзiмiр Хамёнак першапачаткова прапануе шэраг асацыяцый з мэтай фармiравання аднаго вобраза: гэта Эйфелева вежа, кенгуру, сэрца, амерыканскi банкнот, жанчына...

— Прашу вучняў падзялiцца тым, што яны бачаць, i iх асацыяцыямi з гэтымi выявамi, — прапаноўвае педагог. — Сэрца — гэта каханне, кенгуру — Аўстралiя, доларавая купюра — Амерыка, вежа — духi, каханне, Францыя, жанчына — радзiма. А аб'ядноўвае iх усе адна гiстарычная асоба — Тадэвуш Касцюшка. Па карцiнках дзецi запамiнаюць этапы яго жыцця. Напрыклад, можна задаць пытаннi: «Што з вышэйпералiчанага з'яўляецца вызначальным у жыццi знакамiтага земляка?» цi «Якiя матывы былi ў Тадэвуша Касцюшкi? Каханне, напрыклад, магло стаць такой прычынай?»

Ёсць меркаванне, што нашага славутага земляка зрабiла выдатным воiнам менавiта няшчаснае каханне. I што невядома, цi стаў бы ён нацыянальным героем двух кантынентаў, калi б яму дазволiлi ажанiцца з каханай жанчынай. Асцерагаючыся расправы, ён бяжыць у Парыж, затым накiроўваецца ў Паўночную Амерыку, дзе прымае ўдзел у вайне за незалежнасць. Пасля вяртаецца на радзiму i становiцца героем паўстання. А ў Аўстралii iменем героя названая самая высокая гара на кантыненце, якая з'яўляецца сiмвалам яго славы…

Дэмакратыя не толькі на ўроку, але і на майстар-класе...

Яшчэ адзiн метад — мультысэнсарнага ўспрымання — прапануе алгарытм, якi педагог выкарыстоўвае ў рабоце з навучэнцамi: вобраз — слова — дзеянне. Метад мультысэнсарнага ўспрымання карцiны ўключае ў сябе адказы на пытаннi. Задача навучэнцаў — адказваць паслядоўна, бо ў адваротным выпадку парушаюцца логiка i ход падзеi.

— У дзявятым класе на ўроку сусветнай гiсторыi па тэме «Палiтычнае развiццё савецкай дзяржавы» ў пачатку ўрока я прапаную навучэнцам два варыянты карцiны «Ленiн абвяшчае савецкую ўладу на II з'ездзе Саветаў», — прыводзiць прыклад Уладзiмiр Хамёнак. — Пасля гэтага навучэнцам прапануецца адказаць на наступныя пытаннi. Якая падзея намалявана на карцiне? У чым адрозненне малюнкаў? Хто адсутнiчае на першай i на другой карцiне? Чаму? Як склаўся далейшы лёс тых, хто адсутнiчае на малюнку? Гэты метад развiвае навыкi работы з iнфармацыяй з розных крынiц, пошуку нестандартных рашэнняў, фармiруе ўстойлiвы iнтарэс да прадмета, — кажа Уладзiмiр Хамёнак. — Можна таксама прапанаваць дзецям розныя карцiны з Кастусём Калiноўскiм, каб яны паразважалi наконт таго, а якi вобраз нацыянальнага героя больш мiфалагiчны i чаму? I цi адпавядаё ён гiстарычнай рэчаiснасцi?

Дапамажыце Ганне Пятроўне!

Цi патрэбная ў школе дэмакратыя? З такога пытання, адрасаванага калегам, распачалi свой майстар-клас на EdCamp-2020 дацэнт кафедры менеджменту i адукацыйных тэхналогiй Iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi БДПУ Мiхась КУДЗЕЙКА i начальнiк Цэнтра прафесiйнага развiцця i iнавацыйнай адукацыi АПА Алена РАДЗЕВIЧ. Дэмакратычная адукацыя — што гэта значыць? Удзельнiкам было прапанавана паразважаць над гэтымi пытаннямі i даць адказ у канцы «ўрока».

— Той, хто думае, што дэмакратыя на ўроку азначае свята непаслухмянасцi — маўляў, што хочаш, тое i робiш, сур'ёзна памыляецца. Такое бачанне дэмакратыi — далёкае ад рэчаiснасцi, — падкрэслiвае Алена Радзевiч. — Распачынаць рух у гэты бок мы прапанавалi б з сумеснага вызначэння вучнямi правiл узаемадзеяння ў калектыве, складання, так бы мовiць, Канстытуцыi класа. Напрыклад, выказваннi кожнага з'яўляюцца важнымi. Слухаем адзiн аднаго не перапыняючы.

На занятках адключаем гук тэлефона. Абражаць адзiн аднаго нельга, усмiхацца можна i гэтак далей. Калi дзецi самi ўстанаўлiваюць правiлы, яны будуць iх прытрымлiвацца. Гэта iх сумесна прынятая рэзалюцыя...

— А я хацеў бы пазнаёмiць усiх з такой методыкай сацыяльнага i псiхалагiчнага развiцця школьнiкаў, як лялька-асоба, — прапанаваў Мiхась Кудзейка, трымаючы ў руках умоўную гераiню — ляльку. — Гэта Ганна Пятроўна — настаўнiк з вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыяй, яе педагагiчны стаж складае 30 гадоў. Яна вельмi любiць сваю работу i ганарыцца тым, што яна настаўнiца. Яе працоўныя дасягненнi адзначаныя ганаровымi граматамi. Некалькi былых вучняў абралi педагагiчную прафесiю. Ганна Пятроўна лiчыць, што яе заслуга ў гэтым таксама ёсць. У школе яна мае аўтарытэт. Да яе з павагай ставiцца адмiнiстрацыя, прыслухоўваюцца бацькi, бо лiчаць добрым i надзейным педагогам. Але Ганна Пятроўна вырашыла падзялiцца з намi сваёй праблемай. Яна лiчыць сябе творчым педагогам, таму на ўроках iмкнецца выкарыстоўваць як мага больш наглядных дыдактычных матэрыялаў, прэзентацый i гульняў. Але апошнiм часам матывацыя ў яе выхаванцаў да вучэбнай дзейнасцi чамусьцi знiзiлася. Нягледзячы на тое што яна старанна рыхтуецца да ўрокаў, каб зрабiць iх больш разнастайнымi i цiкавымi, вучнi не праяўляюць зацiкаўленасцi да iх зместу, зусiм неактыўныя ў выкананнi прапанаваных заданняў.

Міхась КУДЗЕЙКА: «Калегі, што мы параім Ганне Пятроўне?»

Ганна Пятроўна заўважыла, што дзецi з большай радасцю i iнтарэсам «завiсаюць» у сваiх тэлефонах на перапынках, чым задаюць пытаннi. Спрабавала праводзiць гутаркi пра важнасць ведаў у жыццi i з дзецьмi, i з iх бацькамi, але чаканага эфекту не дасягнула. Спрабавала выкарыстоўваць стымуляцыйнае ацэньванне, нават раз-пораз парушаючы нарматыўныя патрабаваннi да выстаўлення адзнак, але i гэта не дало вынiку, бо жаданне мець высокi бал нiяк не стасуецца з жаданнем працаваць на ўроку. Апошнiм часам Ганна Пятроўна вырашыла павысiць матывацыю вучняў праз развiццё выхаваўчай работы, распрацавала грунтоўны план, уключыла ў яго цiкавыя мерапрыемствы, але i гэта не прынесла плёну. «Кожны раз на бацькоўскiх сходах мы разам абмяркоўваем праблему матывацыi дзяцей да вучобы, але прыходзiм да высновы, што яны змянiлiся, i акрамя гаджэтаў iх нiчога не цiкавiць. Я не ведаю, што рабiць. Дапамажыце мне», — просiць Ганна Пятроўна. Што вы, калегi, параiце настаўнiцы?

Удзельнiкi майстар-класа не прымусiлi чакаць, хоць, не выключана, што хтосьцi з iх мог убачыць сябе на месцы ўмоўнай Ганны Пятроўны:

— А вы пыталiся ў вучняў, што iм цiкава?

— Дзецi павiнны бачыць сэнс у тым, што яны робяць на занятках. Калi гэта будзе звязана з iх жыццём, з тым, што iх турбуе, iнтарэс абавязкова з'явiцца...

— Можа, трэба пашукаць праблему ў сабе? Ганна Пятроўна, я вельмi раiла б вам знайсцi для сябе яшчэ нешта, акрамя школы. Вы ўжо празмерна зацыклiлiся на сваёй рабоце i, магчыма, становiцеся не вельмi цiкавым чалавекам. Трэба, каб вучнi бачылi ў вас не толькi настаўнiка з 30-гадовым стажам, а яшчэ i цiкавую асобу.

— А прапануйце дзецям самiм правесцi такi ўрок, на якiм iм было б цiкава...

Выбар i адказнасць

Пасля наведвання «педагагічнага кафэ» для ўсіх аказалася сапраўдным адкрыццём, што, аказваецца, свабодным можна быць не толькі ў выбары дамашняга задання.

— Многiя настаўнiкi, як i наша Ганна Пятроўна, «пакутуюць» ад таго, што дакладна ведаюць, як будзе лепш. Але вельмi важна зрабiць крок насустрач вучню i спытаць у дзяцей, а што цiкава iм? Выслухаць, улiчыць iх прапановы. Магчымасць выказацца ўсiм, быць пачутымi, сумеснае прыняцце рашэнняў — надзвычай важны складнiк дэмакратыi, — падкрэслiвае Алена Радзевiч. — Але наколькi вучнi вольныя ў выбары формы i зместу ўрока?

— Насамрэч яны не маюць выбару нават у тым, з кiм сядзець за партай, калi харчавацца, у якой лакацыi займацца i ў што апранацца, — з сумам канстатавалi настаўнiкi.

Але пасля наведвання «педагагiчнага кафэ» для ўсiх аказалася сапраўдным адкрыццём, што, аказваецца, свабодным можна быць не толькi ў выбары дамашняга задання. Прыклад — тэма «Кругаварот вады ў прыродзе». У якасцi галоўнай «стравы» было прапанавана адно заданне на выбар: можна было прыдумаць i прачытаць рэп з тлумачэннем таго, што адбываецца падчас кругавароту вады ў прыродзе, прыдумаць цi паказаць пантамiму або напiсаць сiнквейн (кароткi верш, якi складаецца з пяцi радкоў, што не маюць рыфмы) аб гэтым прыродным працэсе.

Трэба прызнаць, што рэп у выкананнi настаўнiкаў, якiя прымерылi на сябе ролю вучняў, аказаўся проста фантастычным!

— Магчымасць выбару — вельмi важная. Калi яна ёсць, мы фармiруем адказную iнiцыятыўную асобу. Выбар — гэта не толькi свабода, але i адказнасць! — падкрэслiваюць Мiхаiл Кудзейка i Алена Радзевiч. — Вучань ведае, што ён можа што-небудзь прапанаваць i будзе пачуты. Важны прынцып дэмакратычнай адукацыi — сiстэматычнае яе прымяненне, а не ад выпадку да выпадку, яна павiнна стаць вашай педагагiчнай фiласофiяй. Дэмакратыя — гэта асэнсаваны выбар. Выдатны педагог Януш Корчак казаў: «Нiшто не можа быць пабудавана без дзiцяцi», а заснавальнiк парыжскай дэмакратычнай школы Рамiн Фарханджы лiчыў, што дэмакратыi нельга навучыць, трэба паўсюдна ствараць умовы, i яна прарасце сама…

Рэп у выкананні настаўнікаў, якія прымерылі на сябе ролю вучняў, аказаўся проста фантастычным!

Надзея НIКАЛАЕВА

Фота арганiзатараў EdCamp Belarus — 2020

Загаловак у газеце: Сусветная гiсторыя — у адным яблыку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?