Вы тут

У эфiры тэлеканала «Культура» пакажуць мастацкi фiльм, зняты па творах Булгакава


У эфiры тэлеканала «Культура» на наступным тыднi пакажуць мастацкi фiльм, зняты па матывах твораў Мiхаiла Булгакава. А таксама зможам убачыць мiжнародны этнiчны фестываль «Музыка нашых сэрцаў».


Кiнастужка «Бег» (па творах класiка «Бег», «Белая гвардыя» i «Чорнае мора») — гэта першая экранiзацыя твораў пiсьменнiка ў СССР i ў свеце, якая сёлета святкуе 50-годдзе. Фiльм, зняты рэжысёрам Аляксандрам Алавым, пераносiць гледачоў у 1920-ы, якi стаў апошнiм годам грамадзянскай вайны ў Крыме. Белыя палкi i тысячы бежанцаў пакiнулi радзiму з надзеяй пачаць новае жыццё за мяжой. Аднак эмiгранцкае жыццё аказваецца не ўсiм па сiлах... Не прапусцiце паказ 4 лiстапада ў сераду (1-я серыя) i 6 лiстапада ў пятнiцу (2-я серыя).

А ў суботу, 7 лiстапада, аўдыторыю запрашаюць даведацца пра традыцыi i культуру розных краiн, прадстаўнiкi якiх збяруцца на Мiжнародным этнiчным фестывалi «Музыка нашых сэрцаў». Пачуем выступленнi музычных калектываў з Беларусi, Арменii, Сербii, Iзраiля, Татарстана, Расii, сярод якiх Кубанскi казачы хор, «Беларускiя песняры», Iштар Алабiна i многiя iншыя артысты.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Эпоха i пакаленнi

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.