Вы тут

Тэрміналы абласных аэрапортаў Беларусі могуць быць перададзеныя ў канцэсію


Тэрміналы абласных аэрапортаў Беларусі могуць быць перададзеныя ў канцэсію. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі «Авіяцыя Беларусі. Шляхі развіцця, тэхнічны стан і абнаўленне парку самалётаў» дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, перадае БЕЛТА.


«Мы пераглядзелі канцэпцыю развіцця абласных аэрапортаў. Дапаўнялі яе паняццем „канцэсія“, — сказаў Арцём Сікорскі. — У канцэсію могуць быць перададзены толькі тэрміналы, паласы будуць знаходзіцца ў выключнай уласнасці дзяржавы, што прадугледжана заканадаўствам».

Паводле яго слоў, перадача тэрміналаў у канцэсію дасць магчымасць значна палепшыць якасць абслугоўвання пасажыраў, прыцягнуць інвестараў, а таксама новыя кампаніі, што ў сваю чаргу павысіць мабільнасць і камфорт грамадзян.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.