Вы тут

Кубракоў назначаны міністрам унутраных спраў


Іван Кубракоў назначаны міністрам унутраных спраў. Такое кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.


Фота БелТА.

Да гэтага часу Іван Кубракоў працаваў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, ён выбіраў кандыдатуру на пасаду міністра з некалькіх вельмі годных чалавек, але ўсё ж спыніўся на асобе Івана Кубракова дзякуючы яго прафесійнаму досведу і добраму веданню сітуацыі ў Мінску. «Я вывучаў, раіўся і з дзясятка прапанаваных кандыдатур абраў Кубракова. Па-першае, у нас больш-менш складаная сітуацыя ў Мінску, ёю прыйдзецца займацца, ты ў тэме. Вядома, не адзін будзеш займацца, там будзе начальнік ГУУС, якому ты дакладна не будзеш замінаць працаваць, таму што сам толькі што прайшоў гэты ўзровень, — сказаў Прэзідэнт. — З іншага боку, у цябе ўжо вопыт. Калі новаму начальніку ён спатрэбіцца, ты яго перадасі».

Акрамя таго, Іван Кубракоў добра знаёмы з Аляксандрам Барсуковым, які да цяперашняга часу працаваў намеснікам міністра ўнутраных спраў, а сёння прызначаны памочнікам Прэзідэнта па Мінску. «У яго (памочніка па Мінску. — Заўвага. БелТА) задача працаваць у кантакце, не замінаючы нікому. Ты ведаеш, ён дасведчаны, адданы справе чалавек. Складзецца добры такі кулак людзей, якія добра разумеюць адзін аднаго. А Наталля Іванаўна (Качанава. — Заўвага. БЕЛТА), як упаўнаважаны па Мінску, ужо будзе разводзіць, зводзіць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Задума ў мяне была, каб стварыць сплаў вопыту, адданасці, патрыятызму, таленту. І я вельмі спадзяюся, што ў вас гэтая праца атрымаецца», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».