Вы тут

У Маскве пабачылі свет пераклады на рускую мову адразу двух раманаў беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай


У Маскве ў легендарным праекце «Рэтра бібліятэка прыгод і навуковай фантастыкі» пабачылі свет пераклады на рускую мову адразу двух раманаў беларускай пісьменніцы і рэдактара аддзела культуры «Звязды» Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ.


Пад адной вокладкай — «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» і «Авантуры Вырвіча, з банды Чорнага Доктара». Гэта чацвёртая і пятая кнігі Л. Рублеўскай пра беларускага Уленшпігеля XVІІІ стагоддзя. Перакладчык — Павел ЛЯХНОВІЧ, які, дарэчы, жыве і працуе ў Пінску. Авантурна-прыгодніцкі цыкл гэтай кнігай не завяршаецца. У Выдавецкім доме «Звязда» рыхтуецца да выдання шостая кніга пра героя, які даўно палюбіўся беларускаму чытачу, — «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі». Папярэдне раман быў надрукаваны ў жнівеньскім, вераснёўскім, кастрычніцкім нумарах часопіса «Полымя».

Некалькі слоў пра серыю і маскоўскае выдавецтва «Престиж Бук», якое заўважыла адметны твор беларускай пісьменніцы. Зараз у серыі, якая бярэ свой пачатак ад «маладагвардзейскага» праекта (кнігі пад «фірменным» афармленнем выходзілі з 1936 года: творы Майн Рыда, Фенімора Купера, Аляксандра Яфрэмава...), пабачылі свет «Шэрлак Холмс з каментарыямі і ілюстрацыямі» Артура Конан Дойля, «Дэман Сакрата» Генадзя Прашкевіча, «Паветраны карабель» Аляксандра Бяляева, збор твораў Валерыя Пералешына... Серыя карыстаецца надзвычайнай папулярнасцю, прыцягвае ўвагу тысяч і тысяч чытачоў.

Спадзяёмся, што і творы іншых беларускіх пісьменнікаў пабачаць свет у прыгодніцкай серыі маскоўскага выдавецтва. Магчыма, не толькі сучасная літаратура, але і гістарычная, захапляльная проза Уладзіміра Караткевіча, найперш — яго «Чорны замак Альшанскі».

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Усе «Авантуры Пранціша Вырвіча» — разам!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.