Вы тут

Кіраўнік МУС — аб працы з затрыманымі: Звярамі стараемся не быць, але і мяккацелымі таксама


Сярод затрыманых на несанкцыянаваных вулічных акцыях сустракаюцца і грамадзяне, нядаўна вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Тelegram-канал Беларускага саюза журналістаў.


— Гэта тыя, хто не зразумеў прыхільнай міласэрнасці дзяржавы да іх, не ацаніў гэтага гуманнага кроку. І калі яны да нас трапляюць, як правіла ў стане ап’янення, хай ужо потым не шчабечуць: пра што яны думалі, пра што не думалі, — адзначыў Караеў. Таксама ён звярнуў увагу на тое, што, паўторна паўстаўшы перад судом, можна атрымаць больш жорсткае пакаранне, паколькі суд у такіх выпадках улічвае ўсе характарыстыкі абвінавачанага.

— І ў той жа самы час мы вельмі стараемся пры разборах затрыманых паглядзець і нават чыста па-чалавечы, хто трапіў туды выпадкова. І звярамі стараемся не быць, але і мяккацелымі таксама не будзем, — падкрэсліў Караеў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.