Вы тут

Глазьеў: Беларусь — лакаматыў еўразійскай інтэграцыі


Беларусь з’яўляецца лакаматывам еўразійскай інтэграцыі. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў у кулуарах дзелавога форуму ЕАЭС «Інтэграцыя: стратэгія апераджальнага развіцця», перадае БЕЛТА.


«Аналіз, які мы праводзім, сведчыць аб тым, што Беларусь вельмі эфектыўна працуе ў адзінай эканамічнай прасторы, — сказаў Сяргей Глазьеў. — Беларусь сёння найбольш актыўны ўдзельнік усіх інтэграцыйных працэсаў. Беларусь — адзіная дзяржава з членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, для якой узаемны гандаль у ЕАЭС мае большае значэнне, чым знешні гандаль з трэцімі краінамі. Таму Беларусь на сёння лакаматыў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, і беларуская прамысловасць настолькі інтэгравана ў агульны рынак, што мы будуем сумесную будучыню цалкам арганічна».

Міністр ЕЭК таксама адзначыў, што Беларусь і Расія яшчэ ў Саюзнай дзяржаве ўстаранілі мытныя граніцы і пагранічны кантроль, які ажыццяўляецца ў выключных выпадках. «Мы стварылі агульную эканамічную прастору, агульную гуманітарную прастору, у нас людзі могуць свабодна ездзіць, хоць пандэмічныя абмежаванні і перашкаджаюць, але яны перашкаджаюць цяпер перамяшчэнню людзей унутры любой з дзяржаў, значыць гэта не звязана з граніцай — гэта звязана з санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай. Думаю, што ў агляднай будучыні ўсе такія абмежаванні будуць зняты і мы вернемся да нармальнага жыцця», — падкрэсліў Сяргей Глазьеў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».