Вы тут

Амаль ⅓ выпускнікоў ядзерных спецыяльнасцей ВНУ ідуць працаваць на БелАЭС


Амаль трэць выпускнікоў ядзерных спецыяльнасцей ВНУ трапляюць на работу на Беларускую АЭС. Аб гэтым паведаміў кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Мікалай Маруда ў час круглага стала ў БЕЛТА.


«На сёння прадаўжаюць падрыхтоўку [па ядзерных спецыяльнасцях] каля 500 чалавек. Падрыхтавана і выпушчана па пяці асноўных спецыяльнасцях з 2013 па 2020 год больш за 950 спецыялістаў. Трэць з іх трапіла на работу на пляцоўку будаўніцтва і ў эксплуатуючую арганізацыю Беларускай АЭС. Трэцяя частка — у арганізацыі, звязаныя з ядзернай энергетыкай і крыніцамі іанізуючага выпрамянення. Яшчэ прыкладна трэць — у сумежныя з ядзернай энергетыкай галіны», — расказаў Мікалай Маруда.

У 2020 годзе было каля 100 выпускнікоў па ядзерных спецыяльнасцях, на БелАЭС размеркавана 32 выпускнікі. З іх 14 — выпускнікі БНТУ. Як адзначыў прадстаўнік Мінадукацыі, гэта ВНУ — перадавік па працэнту выпускнікоў, якія ідуць на БелАЭС.

«Колькасць выпускаемых спецыялістаў дазволіла ў поўным аб’ёме задаволіць патрэбы Беларускай АЭС. Эксплуатацыйны персанал АЭС у асноўным сфарміраваны», — канстатаваў ён.

Цяпер навучанне такіх спецыялістаў вядзецца па падпраграме «Падрыхтоўка кадраў для ядзернай энергетыкі» дзяржпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады. Прадоўжыць іх падрыхтоўку плануецца ў рамках падпраграмы на 2021-2025 гады, якая распрацоўваецца. Гэта тлумачыцца неабходнасцю штогадовага папаўнення кадравага складу як эксплуатацыйнага персаналу АЭС, так і ўсёй інфраструктуры ядзернай энергетыкі.

На ўзроўні кіраўнікоў ВНУ, дзе ідзе падрыхтоўка па ядзерных спецыяльнасцях, і заказчыкаў кадраў (Мінэнерга, МНС і НАН) ёсць прапановы прадоўжыць падрыхтоўку па пяці асноўных спецыяльнасцях са штогадовым наборам 20 чалавек за кошт бюджэту. ВНУ па сваім меркаванні могуць набіраць студэнтаў і на платную форму навучання.

Акрамя таго, Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж будзе штогод рыхтаваць за кошт бюджэту 30 чалавек па спецыяльнасці «электрычныя станцыі».

«Усё гэта дасць магчымасць у будучым мець рэзерв спецыялістаў прыкладна 500 чалавек, размова ідзе аб выпуску 2025-2030 гадоў», — дадаў Мікалай Маруда.

Па новай праграме плануецца прадоўжыць папаўненне штату прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ. Для заказчыкаў кадраў — Мінэнерга, МНС, НАН — будзе прадугледжана павышэнне кваліфікацыі, стажыроўкі спецыялістаў.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.