Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка: Важна пачуць увесь спектр меркаванняў


Заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі падчас чарговага пасяджэння чацвёртай сесіі.


vitvesti.by

«Задачы, якія нам трэба будзе вырашаць у бліжэйшы час, наўпрост звязаныя з падрыхтоўкай Усебеларускага народнага сходу, які павінен стаць платформай для абмеркавання пытанняў, якія маюць лёсавызначальнае значэнне для будучыні Беларусі», — заявіў сёння падчас чарговага пасяджэння чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка.

«Спробы сарваць распачаты агульнанацыянальны дыялог не спыняюцца»

Ён заўважыў, што ў грамадскую дыскусію, разгорнутую ў межах падрыхтоўкі да форуму ва ўсіх рэгіёнах, уключаецца ўсё больш беларусаў, прадстаўнікі практычна ўсіх слаёў грамадства, эксперты, найбуйнейшыя грамадскія аб’яднанні, бізнес-саюзы.

«Разам з тым спробы сарваць распачаты агульнанацыянальны дыялог не спыняюцца. З падачы шэрагу заходніх дзяржаў і некаторых безадказных замежных палітыкаў абстаноўка ў краіне бесперапынна нагнятаецца, гучаць заклікі да развалу эканомікі, а вулічныя акцыі набываюць усё больш радыкальны характар, — адзначыў спікер. — Органы ўлады, дзяржаўныя служачыя і звычайныя людзі, для якіх лёс Беларусі не проста гук, падвяргаюцца жорсткаму псіхалагічнаму ціску. Галоўнай ахвярай маніпуляцый пры гэтым становіцца моладзь — студэнты, школьнікі, якіх ініцыятары масавых беспарадкаў проста цынічна выкарыстоўваюць для рэалізацыі сваіх палітычных амбіцый».

Вельмі важна, лічыць Уладзімір Андрэйчанка, што абсалютная большасць беларусаў захоўвае спакой і здольнасць цвяроза ацэньваць сітуацыю.

«Дзякуючы іх узважанай адказнай пазіцыі і выразным дзеянням праваахоўнікаў, інтэрнэт-правакатарам не атрымоўваецца пагрузіць краіну ў хаос і анархію, — сказаў ён. — Гэта пацвярджаецца і стабільнай працай айчынных прадпрыемстваў, і асноўнымі вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за дзевяць месяцаў».

«На сустрэчах з выбаршчыкамі трэба вучыцца чуць адзін аднаго і знаходзіць агульную мову»

Парламентарый звярнуў увагу на тое, што беларускай эканоміцы ўдалося забяспечыць рост ВУП пасля яго прасядання ў першым паўгоддзі, назіраецца паступовае ажыўленне гаспадарчай дзейнасці, захоўваецца рост у сельскай гаспадарцы і будаўніцтве, пазітыўную дынаміку дэманструе прамысловая вытворчасць, маецца станоўчае сальда ў знешнім гандлі.

Спікер ніжняй палаты падкрэсліў, што на ўсіх, хто прымае сёння ў дзяржаве рашэнні, уключаючы парламентарыяў, ляжыць каласальная адказнасць.

«Нам ні ў якім разе нельга ўпусціць кантроль над сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй. Трэба трымаць руку на пульсе і ведаць, чым жывуць працоўныя калектывы. Бо забастоўка правалілася, паколькі людзі выдатна разумеюць, што яе наступствы цяжка ўдараць найперш па іх самім. І мы павінны іх падтрымаць і словам, і справай», — сказаў ён і заклікаў калег на сустрэчах з выбаршчыкамі «вучыцца чуць адзін аднаго і знаходзіць агульную мову».

Пры гэтым засяродзіцца, па меркаванню парламентарыя, трэба на рэальных праблемах, якія кроўна тычацца кожнага грамадзяніна Беларусі. Ён нагадаў і пра неабходнасць удзелу ў падрыхтоўцы пакета бюджэтна-падатковых законапраектаў на наступны год не толькі профільных камісій Палаты прадстаўнікоў, але і ўсяго дэпутацкага корпуса.

«Вельмі адказнай задачай з’яўляецца і фарміраванне сацыяльна-эканамічнай палітыкі на чарговае пяцігоддзе, — дадаў Андрэйчанка. — З улікам тых падзей, якія сёння скалынаюць свет, цалкам відавочна, што нам спатрэбіцца прыняцце шэрагу прынцыпова новых рашэнняў. Бо перспектывы росту нацыянальнай эканомікі наўпрост залежаць ад таго, наколькі эфектыўна мы зможам задзейнічаць унутраны, перш за ўсё, інтэлектуальны патэнцыял».

Падрыхтоўка сацыяльна-эканамічнай стратэгіі развіцця краіны і дыялог па дасягненню грамадскай згоды — працэсы цесна ўзаемазвязаныя, паколькі краевугольным каменем тут з’яўляецца прынцып сацыяльнай дзяржавы, ад якога кіраўніцтва Беларусі не адмовіцца, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

«Правільнасць такой пазіцыі пацвярджае і аналіз прапаноў, якія сёння актыўна гучаць на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках. Таму ў гэтую дыскусію неабходна ўцягнуць як мага больш неабыякавых грамадзян і перш за ўсё тых людзей, якія адказна выконваюць свой грамадзянскі і прафесійны абавязак, забяспечваючы тым самым эканамічны суверэнітэт нашай дзяржавы, — сказаў ён. — Важна пачуць увесь спектр меркаванняў. Бо ў комплексе яны ўяўляюць сабой аб’ектыўны зрэз тых праблем, запытаў і чаканняў, якімі жыве сучаснае беларускае грамадства. Іх дэталёвае вывучэнне дазволіць нам больш выразна сфармуляваць пералік задач, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу ў выбарчых акругах і ў ходзе нашай законатворчай дзейнасці».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.