Вы тут

Саджаем цыбулю пад зiму


На якiх градках гэта варта рабiць?

Цыбуля — непатрабавальная культура, выдатна расце нават пры адсутнасцi належнага догляду. Аднак калi прыкласцi трохi намаганняў, а менавiта абачлiва выбраць градку для пасадкi i хоць бы своечасова палiваць, можна вырасцiць выдатны ўраджай. Акрамя таго, захаванне севазвароту беражэ культуру ад шматлiкiх шкоднiкаў, што таксама станоўча адбiваецца на якасцi ўраджаю.


Наогул, iснуе няшмат культур, пасля якiх можна саджаць цыбулю, але калi градку пасля iх задзейнiчаць менавiта для цыбулi, то багаты ўраджай забяспечаны. Такiм чынам, добрымi папярэднiкамi для дадзенай гароднiны з'яўляюцца:

  • агуркi;
  • капуста;
  • радыска;
  • рэдзька;
  • таматы;
  • усе бабовыя культуры;
  • разнастайныя салаты (зелянiна).

Грунт пасля вышэйпералiчаных раслiн мае прыдатную кiслотнасць i склад для вырошчвання ў iм канкрэтна цыбулi, таму можна смела задзейнiчаць гэтыя градкi. Адзiнае, што варта ўлiчыць — перад пасадкай культуры пад зiму ў глебу неабходна ўнесцi ўгнаеннi, каб гароднiна паспела набрацца сiл для зiмоўкi.

Не ўгнойваць градкi для пасадкi цыбулi пад зiму можна толькi ў тым выпадку, калi яны былi папярэдне засеяны сiдэратамi ў выглядзе гарчыцы, рапсу цi аўса.

Калi раней грунт быў заражаны нематодай, то замест вышэйпералiчаных сiдэратаў варта выкарыстоўваць настурку або наготкi. У перыяд вегетацыi карэньчыкi названых кветак насычаюць глебавую сумесь фiтанцыдамi, эфiрамi, дубiльнымi кампанентамi i многiмi iншымi злучэннямi, якiя паляпшаюць бiяхiмiчны склад грунту i валодаюць iнсектыцыднымi i фунгiцыднымi ўласцiвасцямi.

Ірына ТАМКОВІЧ

Прэв’ю: ukrinform.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.