Вы тут

Мінск прыняў міжнародную матчавую сустрэчу па бадмінтоне


У Мінску прайшла міжнародная сустрэча па бадмінтоне. Удзел у спаборніцтвах узялі юніёры з Беларусі і Расіі. Усяго спартсмены сыгралі 11 матчаў. Перамога дасталася расійскім бадмінтаністам, вынік сустрэчы — 11:0.


«У дадзенай сітуацыі гэта вельмі важнае мерапрыемства. Праз эпідэміялагічныя прычыны беларускія спартсмены не выступяць на першынстве Еўропы, таму для нас гэтая матчавая сустрэча — замена першынству. У спартсменаў быў вялікі перапынак, з лютага да верасня яны не выступалі. У такіх умовах вельмі цяжка набіраць патрэбную спартыўную форму, улічваючы, што няма ніякіх міжнародных стартаў. Таму добра, што ёсць хоць якая магчымасць паспаборнічаць. Адсутнасць міжнародных турніраў вельмі цісне на спартсменаў.

Матчавая сустрэча прадугледжвае спаборніцтвы паміж дзяўчатамі і хлопцамі. А ў беларускай дарослай зборнай толькі дзяўчаты, таму мы вырашылі сённяшні турнір правесці сярод юніёраў U-19. У гэтай узроставай катэгорыі ёсць таленавітыя спартсмены — Аляксандр Александровіч, Глеб Швыдкоў, Марына Янбаева, Аляксандра Васілеўская», — расказаў Анатоль Хмарук, галоўны суддзя турніру.

У мінулыя выхадныя беларускія бадмінтаністы выступалі на рэспубліканскіх спаборніцтвах «Мінская восень» сярод мужчын, жанчын, юніёраў і юніёрак. Усяго ў пяці алімпійскіх разрадах змагаліся 72 спартсмены. Сярод пераможцаў — Алеся Зайцава, Аляксандр Александровіч, Дзмітрый Кашын і іншыя лідары беларускага бадмінтону. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».