Вы тут

Цяпер нельга прэміраваць кіраўнікоў арганізацый пры наяўнасці запазычанасці перад ФСАН


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў указ нумар 381 «Аб забеспячэнні разлікаў з бюджэтамі», які ўстанаўлівае больш справядлівы і дзейсны механізм прымянення мер матэрыяльнай адказнасці за запазычанасць па плацяжах у бюджэты. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакументам, у прыватнасці, прадугледжаны меры для больш адказнага падыходу кіраўнікоў арганізацый да разлікаў з дзяржаўным пазабюджэтным фондам сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). Уведзена забарона на выплату ім усіх відаў прэмій пры наяўнасці запазычанасці перад ФСАН. Раней такая забарона дзейнічала пры наяўнасці ў арганізацыі запазычанасці па ўнясенні плацяжоў у бюджэт (яна была ўстаноўлена ўказам нумар 292 ад 13 жніўня 1996 года).

Акрамя таго, склад выплат, якія падпадаюць пад дзеянне забароны, дапоўнены такімі стымулюючымі выплатамі, як бонусы і ўзнагароджанні.

Згодна з падпісаным указам, меры адказнасці будуць прымяняцца толькі ў адносінах да кола асоб, якія непасрэдна адказваюць за фінансавы стан арганізацыі і надзелены паўнамоцтвамі на прыняцце адпаведных кіраўніцкіх рашэнняў (гэта значыць, выключаны галоўныя спецыялісты і іх намеснікі, якія выконваюць, па сутнасці, рашэнні кіраўніцтва, акрамя галоўнага бухгалтара і яго намеснікаў, якія самастойна выплачваюць плацяжы ў бюджэт). Пазбаўленне прэміі будзе ажыццяўляцца зыходзячы з колькасці дзён, на працягу якіх мелася запазычанасць перад бюджэтам, і (або) перыядаў, у якіх дапушчана пратэрмінаваная запазычанасць, а не па факце яе наяўнасці і незалежна ад працягласці перыяду, як было раней.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.