Вы тут

У Мінскім раёне невядомыя ўсталявалі дрот на чыгуначных рэйках


У Мінскім раёне невядомыя ўсталявалі дрот на чыгуначных рэйках, адбылося экстранае тармажэнне электрацягніка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.


«У Мачулішчанскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС 26 кастрычніка ў 8.00 паступіла паведамленне ад дыспетчара станцыі Калядзічы пра тое, што на 482-м і 485-м км перагону Калядзічы — Асееўка невядомыя асобы ўсталявалі на рэйкі дрот. Ажыццёўлена экстранае тармажэнне электрацягніка, які ехаў па маршруце Рудзенск — Мінск», — распавялі ва УУС.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.