Вы тут

У Гродне невядомы паведаміў аб мініраванні гарвыканкама


У Гродне невядомы паведаміў аб мініраванні гарвыканкама. Выбуховых прыладаў не выяўлена, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.


Сёння каля 10.30 з мабільнага тэлефона ў гарвыканкам патэлефанаваў невядомы, які паведаміў пра мініраванне будынка.

«На месца неадкладна прыбыла група размініравання, прадстаўнікі экстраных службаў. Паведамленне пра небяспеку не пацвердзілася. Выбуховых прыладаў не выяўлена», — паведаміў Яўген Дудко.

Людзі з будынка не эвакуіраваліся. Зараз гарвыканкам працуе ў штатным рэжыме, з улікам, вядома, санітарна-эпідэміялагічных нормаў.

Па факце званка праводзіцца праверка.

Прэв’ю: tehohranagrodno.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.