Вы тут

Звыш 1250 фур сабралося ў чэргах на мяжы з краінамі Еўрасаюза


Звыш 1250 грузавікоў чакаюць выезду ў пунктах пропуску на межах з краінамі Еўрасаюза, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Дзяржпагранкамітэт.


Па стане на 10:00 найбольш сур’ёзныя заторы назіраюцца ў літоўскім напрамку — выезду чакаюць больш як 880 фур: у «Каменным Логу» — 320, у «Беняконях» — 230, у «Прывалцы» — 180, у «Катлоўцы» 150.

У латвійскім напрамку ва «Урбанах» сабралося 90 фур, а ў «Грыгораўшчыне» — звыш 60.

На беларуска-польскай мяжы ў пунктах пропуску ў чэргах на выезд стаяць не менш за 260 аўто: больш за 120 — у «Брузгах», звыш 80 — у Казловічах і не менш за 60 — у «Бераставіцы».

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.