Вы тут

ВУП Кітая вырас амаль на 5 працэнтаў


У трэцім квартале 2020 года ВУП Кітая павялічыўся на 4,9 працэнта ў гадавым вылічэнні, пры гэтым тэмпы росту былі хутчэй, чым у другім квартале (3,2 працэнта). Такія дадзеныя агучаны Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


За студзень-верасень ВУП краіны вырас на 0,7 працэнта. Дарэчы, у першым паўгоддзі паказчык знізіўся на 1,6 працэнта, а ў першым квартале — на 6,8 працэнта.

Асноўныя эканамічныя паказчыкі сведчаць аб паляпшэнні сітуацыі. Паводле дадзеных ведамства, у трэцім квартале дабаўленая вартасць прамысловасці краіны вырасла на 5,8 працэнта ў гадавым вылічэнні, аб’ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў павялічыўся на 0,9 працэнта.

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.