Вы тут

У сталіцы падчас руху загарэліся дзве машыны


Два загаранні ў падвале і столькі ж у аўто падчас руху адбылося ў Мінску за суткі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны»  са спасылкай на гарадское ўпраўленне МНС.


У цэлым у Мінску адбылося 9 розных узгаранняў. Аб пацярпелых не паведамляецца.

У Заводскім і Савецкім раёнах загарэліся ў руху дзве машыны. Агонь успыхнуў у маторных адсеках.

Два НЗ у падвалах зафіксаваныя ў Фрунзенскім: у шматпавярхоўках на вул. Адоеўскага і Лынькова.

У Першамайскім раёне на балконе жылога дома адбылося тленне рыззя. У Ленінскім – аплаўленне ізаляцыі электраправодкі.

Тройчы ў мінчукоў гарэла «вячэра на газавай пліце» — у Фрунзенскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах.

Прэв’ю: globallookpress.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.