Вы тут

Памёр кіраўнік Samsung Лі Гон Хі


Старшыня канцэрна Samsung Лі Гон Хі памёр ва ўзросце 78 гадоў, паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg.

Лі Гон Хі меў праблемы са здароўем пасля перанесенага ў 2014 годзе сардэчнага прыступу. Апошнія некалькі гадоў ён заставаўся фармальным кіраўніком кампаніі, а фактычна Samsung кіруе яго сын Лі Чжы Ену.

«Старшыня Лі быў сапраўдным празарліўцам, які ператварыў Samsung з мясцовага бізнесу ў вядучага сусветнага наватара і прамысловага гіганта. Яго заява 1993 аб “новым кіраванні” стала рухальнай сілай бачання кампаніі па забеспячэнні лепшых тэхналогій для развіцця глабальнага грамадства. <...> Яго спадчына будзе вечнай», — гаворыцца ў заяве Samsung, перадае Reuters.

Лі Гон Хі нарадзіўся 9 студзеня 1942 года. Яго бацька, Лі Бэн Чхоль, быў заснавальнікам Samsung Group. Пасля яго смерці ў 1987 годзе Лі Гон Хі ўзначаліў канцэрн. У 1993 годзе Лі Гон Хі пачаў праводзіць карпаратыўную рэформу ў Samsung. Ён назваў кампанію «другараднай» паводле сусветных стандартаў і заклікаў кожнага супрацоўніка «змяніць усе, акрамя жонкі і дзяцей».

Недахопы Samsung Лі Гон Хі бачыў у слабасці карэйскай карпаратыўнай культуры, у якой упор рабіўся на аўтарытарны стыль кіраўніцтва. Згодна з прапанаванай ім канцэпцыяй «новага кіравання» падначаленыя цяпер маглі паказваць сваім начальнікам іх памылкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».