Вы тут

Вершы Максіма Танка ў перакладзе Ежы Плесняровіча

У кожнай нацыянальнай культуры былі, ёсць і, безумоўна, будуць асобы, якія ставяць перад сабой мэту далучыць сваіх суайчыннікаў да літаратурнай прасторы іншых народаў. Гэтыя таленавітыя літаратары часам самааддана ахвяруюць уласнай творчасцю на карысць перакладчыцкай дзейнасці. Такім чалавекам быў польскі паэт, перакладчык, тэатральны і радыёрэжысёр Ежы Плесняровіч (Jerzy Pleśniarowicz). Сёлета адзначаецца 100-гадовы юбілей з дня нараджэння творцы.

Нарадзіўся паэт у Екацярынаслаўлі, цяпер гэта горад Дняпро ва Украіне. Скончыў гуманітарную гімназію ў Любліне, вучыўся ва ўніверсітэтах Варшавы, Любліна, Кракава. Пазней быў стыпендыятам французскага ўраду і праходзіў рэжысёрскую практыку ў парыжскім Нацыянальным народным тэатры.
Ежы Плесняровіч пачаў друкавацца ў 17 гадоў. На старонках даваенных часопісаў Pion, Wołyń, Czerwone Tarcze перыядычна з’яўляліся яго вершы і  пераклады. А ў 1939 годзе выходзяць дзве паэтычныя кнігі Плесняровіча — Arkusz poetycki («Аркуш паэтычны») і Śpiew pierwszy («Першы спеў»). Апошнюю высока ацаніў вядомы польскі паэт Юзаф Чаховіч (Józef Czechowicz), які напісаў на яе рэцэнзію пад назвай Awangarda idzie dalej («Авангард ідзе далей»).
Ежы Плесняровіча на паэтычных выступленнях цёпла прымае публіка, якая бачыць у ім апошняга прадстаўніка люблінскага літаратурнага авангарда. Кватэра яго між тым пераўтвараецца ў наймаладзейшы літаратурны салон.
Падчас Другой сусветнай вайны Плесняровіч знаходзіцца ў Любліне, затым апынаецца ў Наленчуве, дзе працуе настаўнікам у Школе сельскагаспадарчых кааператываў. Таемна распаўсюджвае сваю чарговую кнігу вершаў Droga («Дарога»), канспіратыўна супрацоўнічае з Сялянскімі батальёнамі — арганізацыямі, якія ставяць за мэту абарону польскай вёскі ад нямецкага тэрору і жорсткай эксплуатацыі.
Пасля вайны Ежы працягвае вывучаць паланістыку ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. У 1946 годзе становіцца прэзідэнтам Кола паланістаў універсітэта. У 1947–1950 гадах Плесняровіч — малодшы асістэнт кафедры гісторыі польскай літаратуры. Паралельна ён працуе ў люблінскай рэдакцыі Польскага радыё, у выданнях Gazeta Lubelska, Czytelnik, а таксама з’яўляецца мастацкім кіраўніком студыі «Жывое слоКрытыка Вершы Максіма Танка ў перакладзе Ежы Плесняровіча У кожнай нацыянальнай культуры былі, ёсць і, безумоўна, будуць асобы, якія ставяць перад сабой мэту далучыць сваіх суайчыннікаў да літаратурнай прасторы іншых народаў. Гэтыя таленавітыя літаратары часам самааддана ахвяруюць уласнай творчасцю на карысць перакладчыцкай дзейнасці. Такім чалавекам быў польскі паэт, перакладчык, тэатральны і радыёрэжысёр Ежы Плесняровіч (Jerzy Pleśniarowicz). Сёлета адзначаецца 100-гадовы юбілей з дня нараджэння творцы. Серж Мінскевіч ва», асістэнтам рэжысёра Тэатра імя Остэрвы ў Любліне. У 1950 годзе заканчвае паланістыку ўжо ў Кракаве, у Ягелонскім універсітэце, працуе як рэжысёр у студыях Czytelnika i Artosu. З 1952 па 1974 год (з невялікімі перапынкамі) — літаратурны кіраўнік Тэатра Жэшуўскай Зямлі (Teatr Ziemi Rzeszowskiej).
У 1955 годзе Плесняровіч пераязджае на сталае жыццё ў Жэшуў. І на перыяд з 1955-га па 1978 год (да самай смерці творцы) прыпадае руплівая перакладчыцкая праца. У той час ён выдаў у часопісах 14 тамоў паэзіі і 10 альманахаў, амаль 500 паэтычных перакладаў (таксама займаўся перакладамі раманаў і драматургічных твораў). Плесняровіч быў суаўтарам «Анталогіі ўкраінскай паэзіі» (1978), адным з перакладчыкаў анталогій «Беларускія вершы» (1971), «Анталогія чэшскай і славацкай паэзіі ХХ стагоддзя» (1972), «Анталогія славацкай паэзіі» (1981) і «Грузінская паэзія. Анталогія» (1985). Таксама з’яўляўся складальнікам і перакладчыкам кніг вершаў Івана Драча (1968), Максіма Танка (1977) і Войцеха Міхаліка (1978). Ён цалкам пераклаў том вершаў чэшскага паэта Міраслава Голуба (1969). Сярод творчых дасягненняў Плесняровіча — пераклады вершаў Міхаіла Лермантава, Тараса Шаўчэнкі, Шарля Бадлера, Арцюра Рэмбо, Івана Франко, Івана Буніна, Поля Элюара, Паўло Тычыны, Ашота Грашы, Міхі Квлівідзэ, Міраслава Валека, Дзмітра Паўлычкі, Багдана-Ігара Антоніча, Рамана Лубкіўскага і многіх іншых. Заўважна, што поруч з перакладамі класікаў сусветнай літаратуры мы бачым тэксты сучасных Ежы Плесняровічу паэтаў. Фактычна ён стварыў шырокі польскамоўны дыскурс паэзіі сярэдзіны ХХ стагоддзя — пазнаёміў сваіх сучаснікаў з тымі паэтамі, якія былі побач як геаграфічна, так і  ў  часе. Яго працы давалі магчымасць замежным паэтам і перакладчыкам, што ведалі польскую мову, пранікнуць у свет паэтаў іншых краін. У рэцэнзіі на першы том збору твораў Ежы Плесняровіча Wiersze i przekłady wierszy («Вершы і пераклады вершаў», 2018) паведамляецца: «…выбітны славацкі паэт і перакладчык Любамір Фэльдэк дзякуючы Плесняровічу адкрыў для сябе творчасць украінскага архіпаэта Богдана-Ігара Антоніча» [1]. Сам Ежы Плесняровіч у інтэрв’ю газеце Nowiny Rzeszowskie ў 1972 годзе прызнаваўся: «Мае пераклады былі б прафесіяй, калі б я займаўся толькі імі і абапіраўся на іх адносна матэрыяльных пытанняў. Хобі, калі б я кіраваў імі без плану, выпадкова і не разлічваў на магчымасць іх публікацыі. Таму гэта даволі шматгадовае сяброўства з літаратурай іншых народаў, увасобленае праз пераклады» [2, c. 12]. Фактычна творца прыадкрывае таямніцу свайго майстэрства — перш-наперш ён уважлівы чытач мастацкай літаратуры, улюбёны ў прыгожае пісьменства, найбольш — у паэзію, ён здольны заўважыць незвычайныя «перліны» ў творах замежных паэтаў. Гэтыя знойдзеныя паэтычныя феномены ў іншамоўным вершы сугучныя яго аксіялагічным прэферэнцыям, блізкія яму (сяброўскія) і таму «просяцца» быць выказанымі польскімі словамі. Пераклад у гэтым выпадку выступае як пераўвасабленне і рэцытацыя іншамоўных вершаў на роднай мове. Гэта падобна на такі стан захаплення, калі раптам чуеш выдатную фразу, афарызм, верш ці куплет песні на іншай мове і кажаш сабе: «А як бы гэта гучала па-нашаму?»
Паводле першага тома збору твораў Ежы Плесняровіча (2018), польскі паэт пераклаў адну беларускую народную песню («Ці я ў садзе…»), два вершы Еўдакіі Лось і 87 вершаў Максіма Танка. Наагул, Максіма Танка ахвотна перакладалі польскія літаратары. Яшчэ ў 1939 годзе павінна была выйсці кніга яго перакладаў, якія зрабіў Казімеж Анджэй Яворскі, але пачалася Другая сусветная вайна. І толькі прыкладна праз дзесяцігоддзе пасля яе вершы Максіма Танка пачалі публікавацца асобнымі кнігамі. Беларускі паэт і літаратуразнавец з Падляшша Ян Чыквін на гэты конт піша: «Ужо ў 1958 годзе выходзіць у Польшчы першы зборнік выбранага Танка, затым з’яўляюцца яшчэ тры выданні выбраных вершаў беларускага паэта (1965 г., 1974 г., 1977 г.). Перакладалі творы Танка ў Польшчы ці не ўсе ў свой час віднейшыя польскія паэты і перакладчыкі. Тэма гэта надта цікавая для даследчыка сама па сабе, тут выразна выдзяляецца своеасаблівая цэласная беларуска-“танкаўская” школа ў польскай трансляторыцы» [3, c. 44]. Менавіта кнігу 1977 года «Выбраная паэзія» (Maksim Tank. Poezje wybrane), як мы пісалі вышэй, падрыхтаваў Ежы Плесьняровіч.
З’яўленне даволі вялікай колькасці перакладаў Максіма Танка ў Польшчы можна растлумачыць яшчэ і тым, што значнае месца ў  творчасці беларускага паэта займае верлібр. Безумоўна, такая форма верша дазваляе перакладчыку не вышукваць рыфмаваныя аналагі на роднай мове, а сканцэнтравацца на перадачы вобразнасці і сэнсу. Пераважная большасць перакладзеных Ежы Плесняровічам вершаў Максіма Танка — гэта верлібры.
Даследчык творчасці Максіма Танка Мікалай Мікуліч адзначае: «…паэт сцвердзіў у беларускай літаратуры такія ідэйна-мастацкія напрамкі, як паэтызацыя спаконвечных зямных асноў народнага жыцця, духоўна-маральных каштоўнасцей працоўнага асяроддзя, працы хлебароба, аратага, сейбіта, філасофска-аналітычнае асэнсаванне складанай і супярэчлівай дыялектыкі прыватных з’яў і гістарычных працэсаў, шматстайнай прычынна-выніковай сувязі асобы і грамадства, раскаванасць мастацкага мыслення, набліжэнне мовы паэзіі да мовы прозы, умоўнаасацыятыўная вобразнасць…» [4, c. 45–46]. Гэта ўсё заўважаецца ў падборцы перакладаў Максіма Танка, якія выканаў Ежы Плесняровіч. Мы тут знаходзім вершы з вобразамі дарогі, дрэва, возера, неба, зямлі, часу, песні, каханай, бацькі, маці; шырока прадстаўлена філасофская лірыка. Вось, напрыклад, верш, які можна лічыць цэнтральным, ключавым у падборцы:

* * *

Дрэвы паміраюць,

Калі перастаюць пазнаваць

Змены года

I не адгукаюцца рэхам;

Вада — калі забывае,

Куды ёй плыць,

I нікому не спатольвае смагі;

Зямля — калі перастае

Радзіць хлеб

I быць калыскай песняў;

Чалавек — калі страчвае здольнасць

Здзіўляцца і захапляцца

Жыццём.

1970 г.

[5, с. 214]

* * *

Drzewa umierają,

Gdy przestaną rozróżniać

Pory roku

I nie odpowiadają echem;

Woda — gdy zapomni,

Dokąd ma płynąć,

I pragnienia nie ugasi niczyjego;

Ziemia — gdy przestanie

Rodzić zboże

I pieśniom być kołyską;

Człowiek — gdy dar utraci

Podziwu i zachwytu

Dla istnienia.

[2, c. 662]

Перакладчыку ўдалося захаваць вобразную палітру арыгінальнага тэксту, а  таксама своеасаблівы рытм. Для гэтага Ежы Плесняровіч слушна ўжыў інверсію ў  радку I pieśniom być kołyską, замяніў дзеясловы «здзіўляцца» і «захапляцца» назоўнікамі рodziw і zachwyt (здзіўленне і захапленне). Мелодыка верша ў польскім варыянце амаль такая ж, як і ў арыгінале.
Прывядзём яшчэ адзін верлібр, які пабудаваны на візуальным матэрыяле:

СПРЭЧКА З ЦЕНЕМ

Кожны дзень спрачаюся

Са сваім неадлучным ценем:

То ён мяне паказвае

Веліканам,

Якога я сам пачынаю баяцца,

То — гномам,

Абезгалоўленым сякерай сонца,

На якога смешна глядзець.

1970 г.

[5, с. 191–192]

SPÓR Z CIENIEM

Każdego dnia prowadzę spór

Ze swoim nieodłącznym cieniem.

To on czyni ze mnie

Wielkoluda,

Którego sam się boję,

To znów — gnoma.

Z gałęzi ogołocony siekierą słońca,

Tak pociesznie wygląda.

[2, c. 704]

У дадзеным выпадку слова «абезгалоўлены» перакладчык замяніў выразам — z gałęzi ogołocony — «пазбаўлены галін». Ежы Плесняровіч уявіў сваю карціну смешнага ценю-гнома і прапанаваў яе як аналогію да арыгінала (магчыма, каб прыбраць злавесны абезгалоўлены абрыс ценю). У цэлым жа сэнс верша перадаецца правільна.
Ёсць у падборцы перакладаў з Максіма Танка вершы на тэму Другой сусветнай вайны: «Вышыня» (1962), «Калі эсэсаўцы расстрэльвалі Венгерку…» (1967), «Ты зноў прынесла кветкі, што выраслі на бліндажах…» (1970), «Асвенцімская агароджа» (1971), «Партызанская школа» (1972), «Помнік» (1972), «Хвоі на акопах» (1973) і інш.

АСВЕНЦІМСКАЯ АГАРОДЖА

Нібыта штыкі, у жывое сэрца ўбіты

Слупы бетонныя, а паміж імі —

Калючы дрот, гул выстралаў і стогны,

Аўчарак брэх, крывавы свіст нагаек,

І пасмы дыму з печаў крэматорыяў

Нацягнуты, як струны, на якіх

Мільёнам смерць свой рэквіем іграла.

Ён і сягоння ўсё яшчэ гучыць.

І кожнаму, хто чуў яго гучанне,

Нялёгка зноў вярнуцца да жывых

З-за гэтай асвенцімскай агароджы.

1972 г.

[5, с. 234]

OŚWIĘCIMSKIE OGRODZENIE

Jak bagnety w żywe serca wbite —

Słupy betonowe, pomiędzy nimi

Drut kolczasty, odgłos strzałów, jęki,

Psów szczekanie, krwawy świst batogów

I pasma dymu z pieca krematorium,

Napięte jak struny, na których

Milionom śmierć requiem gra swoje.

I dzisiaj jeszcze ta muzyka huczy.

I dziś każdemu, kto słyszał te dźwięki

Niełatwo znowu powrócić do żywych

Zza oświęcimskiego ogrodzenia.

[2, c. 700]

Ежы Плесняровіч дакладна перадаў інтанацыю смутку, суперажывання і  справядлівага абурэння і гневу. І як у папярэднім прыкладзе, для захавання рытмікі выкарыстаў інверсію — śmierć requiem gra swoje, а ў заключнай страфе замяніў спантанную таўталогію арыгінала — «гучыць» і «гучанне» на huczy i dźwięki. Несумненна, польскамоўнае перастварэнне гэтага верша дэманструе перакладчыцкі талент паэта з Жэшува.
У польскай літаратуры найважнейшая з усіх — тэма Айчыны. Беларускія філолагі А.  Жэлуновіч і В.  Несцяровіч адзначаюць: «Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць Максіма Танка, — Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, песні і казкі, маляўнічая прырода, родная зямля…» [6]. Несумненна, Ежы Плесняровіч не мог абысці ўвагай Танкавы вершы, прысвечаныя роднаму краю: «Радзіма» (1969), «Ёсць на маёй радзіме дрэвы» (1972). Вось як польскі паэт перакладае адзін з найбольш патрыятычных вершаў:

* * *

Аслепшы,

Яшчэ можаш з кульбакай

Дарогу да дому знайсці.

Аглухшы,

Яшчэ будзеш чуць,

Скрып дзвярэй сваёй хаты.

Анямеўшы,

З сябрамі бяседу весці

Ва ўспамінах.

Толькі страціўшы Радзіму,

Будзеш як камень

Сляпы, і глухі, і нямы.

1974 г.

[7, с. 51–52]

* * *

Utraciwszy wzrok,

Możesz o kiju

Znaleźć drogę do domu.

Utraciwszy słuch,

Jeszcze dosłyszysz

Skrzypnięcie drzwi twojej chaty.

Utraciwszy mowę,

Jeszcze z przyjaciółmi

Pogwarzysz we wspomnieniach.

Ale gdy utracisz Ojczyznę,

Będziesz jak kamień

Ślepy i głuchy i niemy.

[2, c. 720]

Тонка перададзены па-польску пяты радок верша: «Яшчэ будзеш чуць…» — Jeszcze dosłyszysz... Сярод вершаў Максіма Танка, выбраных польскім паэтам для сваіх чытачоў, ёсць творы, якія можна ахарактарызаваць як «высокую лірыку кахання». Прывядзём адзін з такіх вершаў:

КІРУНКІ СВЕТУ

Меў я калісьці

Безліч кірункаў свету,

Як маюць іх

Вецер вясновы,

Аблокі і птушкі.

Потым сам я не знаю,

Калі іх і дзе разгубіў.

Засталіся чатыры:

Поўнач і поўдзень,

Захад і ўсход.

А сёння,

Калі цябе ўбачыў,

Не стала іх.

Застаўся толькі

Кірунак адзін —

Да цябе.

1974 г.

[7, с. 60]

KIERUNKI ŚWIATA

Miałem w kołysce

Kierunków świata bez liku,

Jak miewają zawsze

Wiatr wiosenny

Jabłka i ptaki.

Potem — sam nie wiem,

kiedy i gdzie je zgubiłem.

Pozostały cztery:

Północ i południe,

Wschód i zachód.

A dzisiaj,

gdy cię zobaczę,

Tamtych czterech też nie ma.

Pozostał tylko

Kierunek jeden —

Do ciebie.

[2, c. 667]

Чытаючы гэты пераклад, мы маем магчымасць зазірнуць у творчую майстэрню Ежы Плесняровіча. Першы радок — уступ да твора, які ў Максіма Танка гучыць проста, інфармацыйна («Меў я калісьці…»), перакладчык інтэрпрэтуе з больш паглыбленым асэнсаваннем: Miałem w kołysce («Меў я ў калысцы…»), што амаль дакладна перадае гукавы склад радка, але пры гэтым канкрэтызуе час — «меў я ад нараджэння». Паўстае пытанне — ці мае рацыю Ежы Плесняровіч, калі робіць такую рэдакцыйную праўку? Ці не паўстае тут перад намі своеасаблівая з’ява пад назвай «падступныя сябры перакладчыка», калі падобныя па гучанні словы ў іншай мове (як тут «калісьці» і «калыска») як бы падказваюць варыянт перакладу? Упятым радку мы ў Максіма Танка чытаем: «Аблокі і птушкі...», а ў польскім тэксце нечакана ўзнікаюць jabłka i ptaki (яблыкі і птушкі), што асацыятыўна адсылае да Бібліі (бо верш усёткі на тэму кахання). Апроч таго, яблык у славянскай міфалогіі — сімвал маладосці (маладзільныя яблыкі), а значыць, юнацкага імпэту і свабоды; да таго ж яблык круглы — можа каціцца ў любы бок. Верагодна, пры перакладзе гэтага верша польскі паэт разважаў падобным чынам, а яго варыянт абнаўляе Танкаў тэкст, пашырае яго сэнсавую перспектыву і дэманструе нетрывіяльную метафару.

Ежы Плесняровіч не абмінуў увагай вершы, прысвечаныя бацькам, асабліва маці. Напрыклад, наступны верш Максіма Танка пабудаваны на глыбокай метафары:

* * *

Не знаю,

Ці ёсць жыццё

На нейкіх зорках.

Я знаў толькі адну зорку —

Пяцікрылую далонь маці,

На якой выраслі

Мы, наш хлеб, нашы песні.

Святло якой

Вечна струменіць.

1971 г.

[5, с. 221]

* * *

Nie wiem,

Czy istnieje życie

Na dalekich gwiazdach.

Znam tylko jedną gwiazdę —

Pięcioskrzydłą dłoń matczyną,

Na której wyrośliśmy,

Wyrósł nasz chleb, nasze pieśni,

A jej światło

Wiecznie promienieje.

[2, c. 692]

Перакладчык замяніў азначэнне зорак — «нейкія» на «далёкія» (dalekie) — і памяняў (мабыць, праз сваё светаўспрыманне і біяграфію) час дзеяслова: «знаў» — znam («знаю»).

Польскі паэт адабраў для перакладу тэксты, у якіх Максім Танк звяртаецца да польскай тэматыкі. Гэта вершы «Ц. Норвід» (1975), «Варшава ў дзень памінак» (1966) і «Цішыня дарог» (1937), пад апошнім у даваенных выданнях стаяла прысвячэнне: «Удзельнікам сялянскіх выступленняў у Малой Польшчы».

ЦІШЫНЯ ДАРОГ

Удзельнікам сялянскіх выступленняў

у Малой Польшчы [1937]

Калі поўзала імглой падзёртай восень,

Ручнікі іржышчаў зрэбна-шэрых моклі,

Змоўклі

Галасы людзей і коней

I напоеныя дзёгцем восі;

Змоўклі пыльныя скрыпучыя дарогі,

Што ішлі ад сёлаў, свірнаў і такоў,

Праз завеі, гурбы лісця залатога

Да чыгуначных пад’ездаў гарадоў.

Цішыня расла, як вечная зарука,

Над малітвамі, над страхам, над пагрозай...

Можа,

Дзень міне яшчэ ці болей,

Зноў апусцім на лапаты рукі.

Толькі песню весялейшую цяпер бы!

Можа, гэту нават — пра апошні бой,

Каб на межах расахатыя нам вербы

На дарогу заківалі галавой.

1937 г.

[8, с. 143]

CISZA DRÓG

Uczestnikom strajków chłopskich

w Małopolsce [1937]

Gdy pełzała mgłą podartą jesień,

Rżysk ręczniki zgrzebne mokły wokół,

Jakby w mroku

Głosy ludzi i koni umilkły

I turkotu znikąd wóz nie niesie.

Bo umilkły zakurzone drogi bose,

Co od stodół, klepisk szły ciężarne,

Przez zawieje złote, liści stosy

Do rogatek — tam gdzie targi gwarne.

Cisza rosła niby dług bez spłaty

Nad modłami, pogróżkami, ponad trwogą...

Mogą

Dni przemijać, jeszcze jeden więcej,

Ręce znowu opuścimy na łopaty.

Niech weselsza pieśń nam doda siły,

Ta, co bój ostatni zapowiada,

Żeby wierzby rosochate nas gromadą

Przed wędrówką trudną pozdrowiły.

[2, c. 653]

Перад намі рыфмаваны верш, дзе рыфмы з’яўляюцца спарадычна (напрыклад, «моўклі» — «змоўклі»). Ежы Плесняровіч усе іх адсочвае, нават «удакладняе» (робіць больш дакладнымі), як у выпадку з «пагрозай» — «можа» (усечаная рыфма на звонкія фрыкатыўныя гукі), у польскім тэксце чытаем trwogąmogą (дакладная рыфма). Наагул, большасць рыфмаў, прапанаваных перакладчыкам, небанальныя: jesieńnie niesie, wokółw mroku, bosestosy, zapowiadagromadą. У апошняй страфе Плесняровіч замяніў перакрыжаваную рыфмоўку abab — кальцавой abba, але, калі верш не належыць да цвёрдых паэтычных форм, гэта дапушчальна. Як можна заўважыць, перакладчык выдатна спраўляецца з рыфмаванай паэзіяй.

Прадмову да кнігі Poezje wybrane («Выбраная паэзія», 1977), укладальнікам якой быў Ежы Плесняровіч, напісаў сам Максім Танк. У ёй беларускі паэт адзначае: «У апошні час выказваннем прыязнасці стала цяперашняя выбарка, якую падрыхтаваў мой даўні сябар Ежы Плесьняровіч» [9, c. 12]. Вядома, што Танк ліставаўся з польскім паэтам, і, верагодна, чытаў і даваў згоду на польскамоўныя варыянты сваіх вершаў. Атрымаўся даволі вялікі «зрэз» творчасці беларускага паэта, які ахоплівае вершы ад 30-х да 70-х гадоў ХХ стагоддзя.

Сёлета — 25-я гадавіна, чвэрць стагоддзя з дня развітання з Максімам Танкам. Ежы Плесняровіч, на вялікі жаль, сышоў ад нас на наступны год пасля выдання кнігі беларускага паэта — напачатку 1978 года. Але вершы і пераклады яго і сёння не згубілі ані сваёй актуальнасці і сэнсавай арыгінальнасці, ані вобразнай і мастацкай цэласнасці і прыгажосці. Іх паўторная публікацыя ў томе твораў Ежы Плесняровіча 2018 года — сапраўды каштоўны падарунак як для польскіх чытачоў, так і для беларусаў і тых іншаземцаў, хто вывучае ці ведае польскую мову. І яшчэ — гэта своеасаблівае вязьмо сяброўства беларускага і польскага народаў.

Серж МІНСКЕВІЧ

Літаратура

1. Prezentacja tomu «Wiersze i przekłady wierszy» Jerzego Pleśniarowicza [Электронны рэсурс] // Ośrodek «Brama Grodzka — Teatr NN». — Рэжым доступу: http://teatrnn.pl/kalendarium/wydarzenia/prezentacja-tomu-wiersze-i-przeklady-wierszy-jerzegopleśniarowicza/ — Дата доступу: 09.07.2017.

2. Pleśniarowicz, J. Wiersze i przekłady wierszy T. I. / J. Pleśniarowicz. — Kraków : Bricolage Publishing, 2018 — С. 830.

3. Чыквін, Я. Польскія аспекты ранняй творчасці Максіма Танка / Я. Чыквін. // Acta Polono-Ruthenica. — 2008. — t. XIII. — С. 43–47.

4. Мікуліч, М. Балада высокага таленту. Памяці Максіма Танка / М. Мікуліч // Беларуская думка. — 2015 — № 8. — С. 41–48.

5. Танк, М. Збор твораў : у 13 т. / М. Танк. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — Т. 4 : Вершы (1964–1972). — 384 с.

6. Жэлуновіч, А. Ёсць адна песня песняў — пра Радзіму: паэтычны вобраз «малой Радзімы» ў творах Максіма Танка / А. Жэлуновіч, В. Несцяровіч [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://repository.buk.by/123456789/19354. — Дата доступу: 06.07.2017.

7. Танк, М. Збор твораў : у 13 т. / М. Танк. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — Т. 5 : Вершы (1972–1982). — 448 с.

8. Танк, М. Збор твораў : у 13 т. / М. Танк. — Мінск : Беларуская навука, 2006. — Т. 1 : Вершы (1930–1939). — 374 с.

9. Tank, M. Poezje wybrane / M. Tank ; wstepem poprzedzil aut. ; wyboru dokonal J.  Pleśniarowicz ; posl. opatr. A. Barszczewski. — Warszawa : Ludowa Spoldzielnia Wydawnicza, 1977. — 157 s.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.