Вы тут

Нас чакае экстрэмальна моцная магнiтная бура


Магутная магнiтная бура пачалася ўчора i будзе доўжыцца больш за тыдзень. Астраномы прадказваюць, што сiла сонечнай буры можа дасягнуць пяцi балаў — гэта максiмум з магчымага, паведамляе тэлеканал МIР24.


Астрафiзiкi прадказваюць, што гэтым разам магнiтнае поле Зямлi будзе неспакойнае дзевяць дзён. Па даных Лабараторыi рэнтгенаўскай астраномii сонца ФIАН, магнiтасфера будзе ўзбуджаная ўжо 22 кастрычнiка. Затым чакаецца трохдзённая магнiтная бура (23, 24 i 25 кастрычнiка), сiла касмiчных удараў у гэты час прагназуецца да G5 (экстрэмальна моцная бура). 26 кастрычнiка геашторм пачне сцiхаць, а да 30-га магнiтнае поле Зямлi прыйдзе ў норму.

Моцныя магнiтныя буры здольныя вывесцi са строю навiгацыйныя i тэлевiзiйныя спадарожнiкi, парушыць сотавую сувязь на Зямлi, выклiкаць збоi ў рабоце электрасетак. Не лепш i людзям — пры моцных магнiтных бурах балiць галава, пагаршаецца сон, скача цiск. Вельмi асцярожнымi, на думку спецыялiстаў, у наступныя днi трэба быць людзям з захворваннямi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы.

Загаловак у газеце: Максiмум з магчымага

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.