Вы тут

Рыгор Рапота: Беларусь і Расія дамагліся прагрэсу па пытанні аб адмене роўмінгу


Група высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы на пасяджэнні адзначыла прагрэс у пытанні аб адмене роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю, сістэма зніжаных тарыфаў мабільнай сувязі запрацуе ў тэставым рэжыме з 1 лістапада, паведамляе ТАСС са спасылкай на дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту.


«Па роўмінгу адзначаны быў відавочны прагрэс. З 1 лістапада [краіны] пераходзяць на тэставы рэжым па новай сістэме тарыфікацыі. Гэта не адмяняе цалкам тарыфы на роўмінг, але рэзка скарачае іх кошт: з 30 цэнтаў да 1,5», — сказаў Рапота на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Групы высокага ўзроўню ў анлайн-фармаце.

«Цяпер паглядзяць, як гэта будзе працаваць, потым далей будуць развіваць гэтую тэму ў напрамку адмены роўмінгу, наколькі гэта будзе магчыма, таму што там усім аператарам трэба пралічыць свае выдаткі, якія звязаны з гэтым, формы кампенсацыі гэтых выдаткаў і гэтак далей. Але ўжо прагрэс ёсць, і тут мы павінны сказаць дзякуй нашым міністрам сувязі, якія наогул досыць прадуктыўна, эфектыўна над гэтым працуюць», - заявіў Рыгор Рапота.

Прэв’ю: realnoevremya.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.