Вы тут

«Белмытсэрвіс» зрабіў падарунак усім датычным да мытнай справы


Эканомія часу і грошай заказчыка, аптымальная лагістыка і гарантаваная своечасовая дастаўка. Усе гэтыя складнікі бездакорнага сэрвісу ўжо 20 гадоў аказвае Мінскі філіял РУП «Белмытсэрвіс». Да ўласнага юбілею прадпрыемства зрабіла падарунак усім датычным да мытнай справы — арганізавала Дзень адчыненых дзвярэй для кліентаў, партнёраў і студэнтаў факультэта «Мытная справа» БНТУ.


Госці прайшліся па ўсім транспартна-лагістычным ланцужку арганізацыі і на свае вочы ўбачылі, які шлях праходзіць прадукцыя ад маркіроўкі і ўпакоўкі да пагрузкі ў кантэйнер з дапамогай адмысловага пагрузчыка рычстакера і адпраўкі спажыўцу. А прадстаўнікі БНТУ, які сёлета адзначае 100-гадовы юбілей, перадалі сімвалічны факел з агнём Аляксандру СКАЧКОЎСКАМУ, дырэктару Мінскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» як сімвал існуючага і будучага супрацоўніцтва.

— Сёння ў лагістычным кірунку самае значнае — кваліфікацыя супрацоўнікаў. Адзін чалавек можа суправаджаць цэлыя кантэйнеры, караблі і самалёты з грузамі. Сёння спецыялісты маюць найвышэйшую кваліфікацыю, дзякуючы ВНУ, практыцы і рабоце на знешніх рынках, і яны могуць у далейшым прынесці ноў-хаў у бізнес-працэсы, — падкрэсліў важнасць сустрэчы з навучэнцамі дырэктар.

Філіял «Белмытсэрвіса» займаецца перавозкамі грузаў любой формы і габарытаў па чыгунцы, на аўто, караблях, а не так даўно яны атрымалі і сертыфікат авіяцыйнага агента краіны і цяпер могуць «пад ключ» арганізаваць дастаўку цэлага авіяборта, ячэйкі ці кантэйнера ў краіны Еўрапейскага саюза і Кітай.

Толькі сёлета мінскі філіял апрацаваў больш за 20 тысяч кантэйнераў на імпарт. Умовы захоўвання грузаў у транспартна-лагістычных цэнтрах Мінскага філіяла могуць задаволіць патрабаванні да ўсіх відаў прадукцыі, неабходны мікраклімат забяспечваецца з дапамогай кандыцыянера і вялізных халадзільнікаў на ТЛЦ «Мінск-Белмытсэрвіс-2».

Цягам 20 гадоў прадпрыемства дыверсіфікуе свае паслугі і сёння з'яўляецца ўпаўнаважаным эканамічным аператарам, мытным прадстаўніком, мытным перавозчыкам, найбуйнейшым экспедытарам грузаў, спецімпарцёрам і рэалізатарам прадукцыі праз сетку ўласных крам.

Ірына СІДАРОК, фота аўтара

Загаловак у газеце: Дзверы, адчыненыя да 20-годдзя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.