Вы тут

Новыя будаўнічыя нормы прыняты ў Беларусі


Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 14 верасня 2020 года №53, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы «Падлогі». Яны распрацаваны РУП «Будтэхнорм» і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя будаўнічыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання падлог і распаўсюджваюцца на будынкі і збудаванні рознага прызначэння. У дакуменце гаворыцца: пры праектаванні падлог неабходна выконваць дадатковыя патрабаванні, устаноўленыя проціпажарнымі нормамі, а таксама нормамі тэхналагічнага праектавання. Яны не распаўсюджваюцца на праектаванне здымных і абаграваемых падлог.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.