Вы тут

Галоўчанка: ў 2021 годзе чакаецца аднаўленчы рост эканомікі і запуск новага інвестцыкла


У Беларусі ў 2021 годзе чакаецца аднаўленчы рост эканомікі і запуск новага інвестыцыйнага цыклу. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2021 год, перадае БелТА.


«На пасяджэнні Прэзідыума вызначыліся, што 2021 год — гэта год аднаўленчага росту эканомікі, год запуску новага інвестыцыйнага цыклу. Галоўнае — за кошт якіх рэсурсаў і інструментаў эканамічнай палітыкі будзе забяспечвацца дасягненне прагнознага параметра інвестыцый», — адзначыў Раман Галоўчанка.

На думку кіраўніка ўрада, без росту інвестыцый у асноўны капітал эканамічны рост апераджальнымі тэмпамі для Беларусі немагчымы.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што выкананне гэтай задачы павінна грунтавацца на вырашэнні праблем «застарэлай трыяды эканамічнай рызыкі» — гэта няўстойлівае фінансавае становішча, высокі ўзровень закрэдытаванасці і недахоп уласных абаротных сродкаў у арганізацый рэальнага сектара эканомікі.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу, што асноўным індыкатарам пры дапрацоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021 год было павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Сярод прыярытэтаў ён таксама назваў «стымуляванне дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці эканамічных агентаў, перш за ўсё на аснове дасягненні не колькасных, а якасных паказчыкаў эканамічнага развіцця». «Як я бачу з прадстаўленых матэрыялаў, у асноўным дасягнута разуменне па ключавых пытаннях. Калі застаюцца рознагалоссі, то сёння іх трэба абмеркаваць і канчаткова зняць», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».