Вы тут

Мінчанін вырошчваў марыхуану ў тайным пакоі за шафай


Наркалабараторыю па вытворчасці марыхуаны выявілі ў адным з прыватных дамоў супрацоўнікі крымінальнага вышуку Валожынскага РАУС сумесна з байцамі АМАП.


Па інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, у жыллі аператыўнікі знайшлі таемнае памяшканне для вырошчвання высакаякасных канопляў і вытворчасці марыхуаны. Лабараторыя размяшчалася за шафай. 39-гадовы мінчанін да працы падышоў з усёй адказнасцю і ўлічыў усе нюансы: забяспечыў наркалабараторыю вентыляцыяй, таймерам святла, абаграваннем, наладзіў аўтаматычны паліў і сістэму падкормкі. Знутры памяшканне аббіў уцяпляльнікам і разбіў на некалькі сектараў, каб гатункі канабіса не перамяшаліся. Усяго мужчына паспеў вырасціць каля 20 кустоў марыхуаны рознымі спосабамі.

Падчас агляду жылля таксама выяўлена больш за 15 грамаў высушанага зелля, вагі, прыстасаванне для курэння, а на шафе «аграном-аматар» захоўваў газавую і пнеўматычную зброю.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінаблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.