Вы тут

У Пінску рыхтуецца да адкрыцця пёсакафэ


У Пінску рыхтуецца да адкрыцця забаўляльна-асветніцкі цэнтр «Пёсакафэ DogHut», паведаміла кіраўнік праекта Таццяна Шуман, піша БелТА.


Фота мае ілюстрацыйны характар. kudago.com

Праект рэалізуе гарадская дабрачынная ўстанова па абароне жывёл «Адданасць сябру». Ініцыятыву падтрымалі на конкурсе сацыяльных ідэй Social Weekend, на яе рэалізацыю было выдзелена Br4 тыс. Цяпер праект знаходзіцца ў завяршальнай стадыі. Пёсакафэ размесціцца ў будынку па вул. Кулікова, 3/3, дзе да нядаўняга часу размяшчалася крама. У памяшканні ўжо завершаны рамонт і аздобныя працы, ідзе яго афармленне і абсталяванне неабходнай мэбляй.

«Галоўная мэта праекта — дапамагчы бяздомным жывёлам. У нас заключаны дагавор аб сумеснай дзейнасці з Пінскім ЖКГ і ветстанцыяй. Установа ўзяла на сябе выдаткі па вакцынацыі, стэрылізацыі, лячэнню адлоўленых жывёл, пошуку дома для іх. Калі мы пачыналі, у вальерах змяшчалася 40 бяздомных сабак, цяпер іх ужо больш за 200. Так з’явілася ідэя пёсакафэ. У прынцыпе, гэта антыкафэ. У асноўным яно будзе арыентавана на асветніцкую дзейнасць і ўладкаванне жывёл. Там будзе дзве сцяны з іх фотаздымкамі — #шукаю дом і #ўжо дома. Пакуль мы размясцілі 130 здымкаў», — патлумачыла Таццяна Шуман.

Сярод іншага ў кафэ будуць устаноўлены два аўтамата з напоямі і прысмакамі. Наведвальнікі змогуць пагутарыць з дагледжанымі сабакамі. «Гэта будзе яшчэ і каворкінг — прастора для зносін па інтарэсах прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый, напрыклад мастакоў або рамеснікаў. Іх працы будуць выстаўлены ў песокафе на «Кірмашы дабра», прыбытак ад якой цалкам пойдзе на лячэнне і стэрылізацыю бяздомных жывёл — адзіны гуманны спосаб для зніжэння іх колькасці», — дапоўніла кіраўнік праекта.

Чакаецца, што адкрыццё першага ў Брэсцкай вобласці пёсакафэ адбудзецца да канца месяца.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.