Вы тут

Старшыня МТРК «Мір» Радзік Батыршын: Пандэмія прымусіла калегаў пераасэнсаваць каштоўнасць каманднай працы


9 кастрычніка Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія «Мір» адзначыла сваё 28-годдзе. Пра тое, якім гэты год аказаўся для кампаніі, расказаў яе старшыня Радзік Батыршын.


Кіраўнік арганізацыі асобна спыніўся на тым, як была перафарматавана праца медыя падчас пандэміі каранавіруса.

— Галоўны плюс, які пандэмія пакіне пасля сябе, — гэта вяртанне даверу аўдыторыі да прафесійнага тэлебачання, аўтарытэтных і правераных СМІ. Самаізаляцыя нагадала, што за дылетантамі і самавукамі ў журналістыцы часцяком стаіць неправераная інфармацыя, якая можа прывесці да незваротных наступстваў.

Вядома ж, пандэмія аб’яднала сям’і і з’яднала калектывы, прымусіла ўспомніць аб тым, што даўно было па-за ўвагай — аб жывых чалавечых зносінах, не праз экраны гаджатаў. Дзіўна, але менавіта немагчымасць сустрэцца і абмеркаваць працоўныя пытанні за адным сталом прымусіла калегаў пераасэнсаваць каштоўнасць каманднай працы.

Наша індустрыя апынулася ў новай рэальнасці — умовы працы, прадыктаваныя сённяшнімі рэаліямі, патрабуюць рэсурсаў як фінансавых, так і часовых, а таксама адаптацыі тэхнічных рашэнняў — гэта не заўсёды хуткі працэс.

Цалкам гутарку чытайце на нашай рускамоўнай версіі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.