Вы тут

Холад трохi адпусцiць


Рана нам яшчэ сустракаць начныя замаразкi, пакуль рана... А сярэднясутачныя тэмпературы наблiзяцца да сваёй клiматычнай нормы да канца кастрычнiка

Прывыклi мы да цяпла, як да роднага. Увесь год (за выключэннем мая) быў цяплейшы, чым звычайны, а тут халодныя паветраныя масы з акваторыi Баранцава мора прасунулiся далёка ў паўднёвыя шыроты. Тэмпературны рэжым у Беларусi стаў на 1—4 градусы нiжэйшы за клiматычную норму. У мiнулыя выхадныя па ўсходзе краiны пярэдадзень зiмы ўжо адзначыўся першым мокрым снегам.


Але прырода вырашыла, што мерзнуць як след нам яшчэ рана. А таму з трэцяй дэкады кастрычнiка на тэрыторыю нашай краiны «пагонiць» невялiкае пацяпленне, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.

Яшчэ сёння ўдзень надвор'е ў краiне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага цiску, сфармiраваная ў халоднай паветранай масе. А вось з серады сiтуацыя пачне мяняцца. У Атлантыцы набiрае сiлу цыклон, якi, ссоўваючыся на Скандынаўскi паўвостраў, паступова ўцягне ў сваю арбiту надвор'е большасцi краін Еўропы, у тым лiку Беларусi. Уначы ў паўночных, ранiцай i ўдзень у цэнтральных раёнах краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы i ранiцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Удзень будзе ад 5 да 11 цяпла, па поўднi i захадзе краiны — 12-13 градусаў вышэй за нуль.

Адносна камфортнае надвор'е пачнецца ў чацвер. У гэты дзень халоднае паветра пакiне тэрыторыю краiны. Будзе воблачна, удзень з праясненнямi. Уначы i ранiцай на большай частцы тэрыторыi краiны, удзень месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны, удзень парывiсты, па поўначы ў асобных раёнах моцны парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да 10 градусаў. Павялiчыцца тэмпература i ўдзень, калi будзе 11—17 цяпла, а па поўднi i захадзе краiны — да плюс 19 градусаў.

Праўда, у пятнiцу кастрычнiк абвесцiць, што на дварэ ўсё ж глыбокая восень. Атмасферны цiск вырасце, франтальныя раздзелы пакiнуць тэрыторыю краiны, паменшыцца колькасць аблокаў. Пад уплывам няўстойлiвых паветраных мас месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi, уначы ўмераны, у дзённыя гадзiны парывiсты. Тэмпература паветра ноччу складзе 5—11 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 9 градусаў да 15, па поўднi — да 17 цяпла.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у суботу месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы i ранiцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 2 градусаў па поўначы да 11 градусаў вышэй за нуль па поўднi краiны. Удзень будзе 7—14 цяпла, у паўднёвых раёнах — да плюс 16 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.