Вы тут

Мерапрыемствы, прысвечаныя 90-гадоваму юбілею, пройдуць у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства


21 кастрычніка адбудзецца Рэспубліканскі форум маладых даследчыкаў. Удзел у ім возьмуць навучэнцы — пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, акцый, алімпіяд і канферэнцый, маладыя навукоўцы. Цэнтральным мерапрыемствам стане правядзенне панэльнай дыскусіі «Шлях у даследаванні» з прадстаўнікамі Савета маладых вучоных і навукоўцаў з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дзяржаўных музеяў.


Таксама гасцей чакае прэзентацыя дзеючых лабараторый Цэнтра, кірмаш інавацыйных дасягненняў, выставы-прэзентацыі даследчых праектаў пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

У праграме форуму заяўлена правядзенне дзіцячай навукова-практычнай канферэнцыі «Дарога да адкрыццяў». Арганізавана работа трох секцый: «Экалогія без межаў», «Краязнаўчыя даследаванні — адзінства навукі і практыкі», «Моладзь і навука».

У рамках правядзення Форуму будуць дзейнічаць выстаўкі «Юнат года», «Метадычная шкатулка», выстава-кірмаш дасягненняў вучняў у галіне селекцыі, біятэхналогій, абароны водных экасістэм, агратэхналогій.

22 кастрычніка пачне працу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі. Традыцыі і прыярытэтныя напрамкі развіцця». Сярод краін удзельніц — Беларусь, Расія, Казахстан, Азербайджан, Кыргызстан.

У рамках праграмы канферэнцыі запланавана пленарнае пасяджэнне і работа трох секцый: «Актуальныя аспекты арганізацыі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення: вопыт, тэндэнцыі і перспектывы», «Эфектыўныя педагагічныя тэхналогіі працы з навучэнцамі: ад тэорыі да практыкі», «Экалагічная адукацыя: актуальныя пытанні, эфектыўныя адукацыйныя практыкі і інавацыі». Запрошаныя госці і спікеры будуць прысутнічаць у анлайн і афлайн-фарматах.

А 22 кастрычніка адбудзецца рэспубліканскі семінар «Зялёная школа» як эфектыўная мадэль экалагічнай адукацыі«. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, ПРААН, рэспубліканскіх і абласных рэсурсных цэнтраў па рэалізацыі адукацыйнага праекту «Зялёныя школы».

У ходзе семінара адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў «Зялёная школа» установам, якія атрымалі ці пацвердзілі статус «Зялёнай школы» ў бягучым годзе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: host6.ponedelnikmag.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».