Вы тут

Галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на майстар-клас па стварэнні керамічнай цацкі


Майстар-клас «Глiняная цацка, птушка-свiсцелка» адбудзецца 22 кастрычніка ў 17.00 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.


Мерапрыемства правядзе майстар вытворчага навучання БДУКМ, лаўрэат міжнароднага конкурсу «Гліна спявае», «Салавейка» Вольга Тыртышная. Гасцям галерэі будуць паказаны ўсе этапы стварэння керамічнай цацкі-свісцелкі. Аўтар таксама раскажа пра гісторыю, асаблівасці формы традыцыйнай глінянай цацкі.

Майстар-клас пройдзе падчас юбілейнага арт-праекта «Прыгажосць і суладдзе», які прысвечаны 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. У галерэі «Універсітэт культуры» прадстаўлены шырокі спектр дасягненняў педагогаў і выпускнікоў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспазіцыя прадстаўляе творы сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісу, графікі, скульптуры, вядомых мастакоў-педагогаў і выпускнікоў БДУКіМ.

Праект завершыцца 30 кастрычніка.

Прэв’ю: keramoblog.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.