Вы тут

Мінчанін выкраў з крамы будаўнічы інструмент і вынес яго незвычайным спосабам


Міліцыянеры Цэнтральнага РУУС г. Мінска затрымалі гараджаніна, які скраў будаўнічы інструмент у адной са сталічных крам.


У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу выкрадальніка. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за маёмасныя злачынствы, непрацуючы 32-гадовы мінчанін.

Са слоў затрыманага, ён адправіўся ў сталічную краму з мэтай крадзяжу будаўнічага інструмента. Падышоўшы да стэлажоў, мужчына выбраў яго і змясціў у поліэтыленавы пакет, які прынёс з сабой. Пасля гэтага мінчанін накіраваўся ў павільён, дзе размешчаны прадметы садаводства, і праз шчыліну паміж павільёнам і сцяной крамы выставіў пакет з выкрадзеным інструментам на вуліцу. Выйшаўшы з крамы, мужчына забраў выкрадзеную маёмасць, якую прадаў па цане ніжэй рынкавай, а атрыманыя грашовыя сродкі выдаткаваў на асабістыя патрэбы. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, сума шкоды склала 500 рублёў.

У аператыўнікаў ёсць усе падставы меркаваць, што затрыманы можа быць датычны і да іншых эпізодаў крадзяжу маёмасці, здзейсненым падобным спосабам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pervo.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».