Вы тут

Іголкатэрапія


Выйсці з ценю

Мінская вобласць. У мясцовых сельскагаспадарчых арганізацыях, мабыць, не ведалі англійскую прымаўку пра сад, што расцвітае ў ценю садоўніка. Таму на працягу 15 і 20 гадоў выкарыстоўвалі адпаведна толькі 62 і 29 працэнтаў тэрыторый з пладовымі дрэвамі ды кустамі. Да таго ж летась амаль палова з 255 суб’ектаў (на пяці тысячах гектарах фруктовых насаджэнняў) не атрымала ўраджай, а 15 працэнтаў з іх прынеслі менш за 10 тон пладоў з гектара.

Адказным за сады ды ягаднікі асобам варта выйсці з ценю і — працаваць.

Чорная кошка з ірысам

Віцебская вобласць. Кітайскі філосаф Канфуцый лічыў: цяжка адшукаць чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва калі яе там няма. І гэтак жа нялёгка аказалася знайсці ў 19 з 35 крам Глыбоцкага, Докшыцкага, Чашніцкага і Шумілінскага раёнаў айчынныя тавары. Так, у адным з магазінаў на Шуміліншчыне адсутнічалі ў продажы беларускія салёная і вэнджаная рыба, дыетычныя мучныя кандытарскія вырабы, ірыс, прасаваны цукар, кансервы і да т.п. А вось замежнай хутказамарожанай гародніны прапаноўвалася ажно шэсць найменняў. Мала гандлявалі нашымі таварамі і ў іншых магазінах рэгіёна.

Кантралёры параілі не гуляць у хованкі з пакупнікамі, інакш перад прадаўцамі дакладна з’явіцца чорная кошка.

Ні шыта, ні крыта

Мінск. Каб адзенне добра села па фігуры, швачкі заўсёды робяць прыпуск на швы — пакідаюць месца на тканіне паміж шыўком і краем вырабу. Так і некаторыя праектныя прадпрыемствы разлічваюць кошт будаўніцтва з вялікім запасам, каб дзяржаўных грошай дакладна хапіла. Напрыклад, пры праверцы дакументаў па трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна выявілася, што каштарысныя затраты па эксплуатацыі тунэлепраходчага комплексу і наладжванні грунтовацэментных паляў былі завышаны на больш чым 13 і 1,7 мільёнаў рублёў адпаведна.

Шыта-крыта зрабіць не атрымалася. І за такі «запас» давядзецца адказаць…

 

Граблі або бумеранг?

Магілёўская вобласць. Дырэктар ТАА «Аграфірма Антонаўскае» адчуў сябе героем анекдота пра граблі. Той так часта наступаў на апошнія, што пачаў лічыць іх… бумерангам. Так і кіраўнік таварыства неаднаразова дапускаў хібы ў працы, пакуль не атрымаў… калектыўную скаргу падначаленых. Звольніў 22 супрацоўнікаў у сувязі з заканчэннем кантрактаў, хаця фактычна бестэрмінова прыняў іх на працу.

Фінансавыя міліцыянеры прыцягнулі дырэктара да адміністрацыйнай адказнасці, а таксама аштрафавалі (разам з прадпрыемствам) за затрымку пералічэння заработнай платы. Запазычанасць у памеры больш чым 25 тысяч рублёў пагашана. 17 чалавек ужо атрымалі новыя рабочыя месцы.

Словам, і граблі, і бумеранг надзвычай спрыяюць плёну ў працы.

Па матэрыялах прэс-цэнтра Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь              

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».