Вы тут

Зялёнае святло для ініцыятывы


Пасяджэнне нацыянальных дзелавых саветаў адбылося на пляцоўцы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх беларускіх рэгіёнаў, а таксама Самарскай, Бранскай, Саратаўскай абласцей Расіі, кіраўнікі шэрагу буйнейшых прадпрыемстваў.


— Вельмі важна бачыць і вырашаць канкрэтныя праблемы, з якімі сутыкаюцца прадпрыемствы нашых краін, — заявіў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. — Відавочна, што ўсё адным махам вырашыць нельга. Аднак праца дзелавых саветаў дазваляе абмяркоўваць праблемы, якія ідуць ад зямлі, маюць самы што ні на ёсць прыкладны і канкрэтны характар.

У мінулым годзе на форуме ў Санкт-Пецярбургу былі паднятыя пытанні абмежаванняў, якія ўзнікаюць для беларускіх прадпрыемстваў у выніку прынятых расійскім урадам пастаноў па крытэрыях вырабу ў РФ прадукцыі, маркіроўкі тавараў. Сёння па гэтых пытаннях ідзе канкрэтная праца на карысць беларускага бізнесу. Ёсць зрухі і па зняцці бар’ераў, якія ўзнікаюць перад беларускімі прадпрыемствамі падчас ўдзелу ў РФ у дзяржзакупках — некалькі дзясяткаў нашых суб’ектаў гаспадарання ўжо трапілі ў адпаведны расійскі рэестр. Шэраг праблем быў разгледжаны і на цяперашнім сумесным пасяджэнні дзелавых саветаў Беларусі і Расіі.

— Гэта пытанні абмежаванняў і выключэнняў, прызнання лічбавага подпісу, банкаўскіх гарантый, прамысловай кааперацыі, цыфравізацыі эканомікі, — пералічвае Уладзімір Улаховіч.

І вельмі важны момант — прасоўванне сумесна вырабленай прадукцыі на рынках трэціх краін, што стане сур’ёзнай праверкай прамкааперацыі і дзелавога ўзаемадзеяння. Па гэтых напрамках будуць падрыхтаваныя рэкамендацыі для дзяржаўных органаў дзвюх краін.

У цэлым, адзначалася на сумесным пасяджэнні, дзелавыя саветы скіраваны на тое, каб пераадолець некаторае запавольванне ўзаемных таварапатокаў, выкліканае пандэміяй, і да канца года выйсці на станоўчую дынаміку. Гэтаму будзе спрыяць і заключэнне ўзаемавыгадных кантрактаў па выніках VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Аляксандр Піменаў

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?