21 кастрычніка, серада

Вы тут

Падрыхтавана да друку другая кніга зборніка «Родны небасхіл у сэрцы»


У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку другая кніга зборніка «Родны небасхіл у сэрцы». Першая выйшла месяц назад і была прысвечана беларуска-расійскім гістарычным, культурным, гуманітарным сувязям. Другая кніга, як і папярэдняе выданне, выйшла ў серыі «Адрасы Беларусы ў свеце». Пад адной вокладкай гэтым разам расказваецца пра повязі Беларусі, народа нашай краіны з дзяржавамі Цэнтральнай Азіі — Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам.


На старонках «Роднага небасхіла ў сэрцы» чытача чакаюць сустрэчы з ураджэнцамі Міншчыны, Магілёўшчыны, Гродзеншчыны, іншых куточкаў Беларусі, якія пакінулі свой след у гарачай старонцы. А гэта — і блізкія да нас сучаснікі: краязнавец, гістарычны пісьменнік Мікола Калінковіч з Лунінеччыны, беларускі і рускі паэт Міхась Карпенка з Хоцімшчыны, гістарычны празаік Леанід Чыгрын з дубровенскага Асінторфа, паэтэса, публіцыст Любоў Шашкова з Акцябршчыны...

У кнізе расказваецца і пра тых сяброў нашай краіны, якія спрыяюць у сваіх старонках пашырэнню ведаў пра Беларусь і беларускую культуру: пра Святлану Ананьеву, Кайрата Бакбергенава, дактароў філалагічных навук Нурдаўлета Акыша з Казахстана, Алімжана Хамраева, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменннікаў Таджыкістана Ато Хамдама, перакладчыцу Бягуль Анабаеву, празаіка Максата Бяшымава, паэта Агагельды Аланазарава, дзіцячага пісьменніка Касыма Нурбадава з Туркменістана, перакладчыцу, гістарычнага раманіста Рысалат Хайдараву, журналіста Кучкора Наркабіла з Узбекістана... Менавіта дзякуючы іх творчым, арганізацыйным намаганням у Цэнтральнай Азіі і сёння выходзяць пераклады твораў беларускіх класікаў і сучасных літаратараў на розныя мовы — і асобнымі кнігамі, і на старонках літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных газет і часопісаў. Дзякуючы іх руплівасці жыхары гэтых дзяржаў набываюць магчымасць разгледзець калектыўны мастацкі партрэт Беларусі, беларускага народа, адкрыць для сябе менталітэт беларусаў.

Мікола Раўнапольскі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.