Вы тут

Індустрыяльны парк «Вялікі камень» — у топе рэйтынгу Fіnancіal Tіmes


Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» прызнаны FDі Іntellіgence (спецыялізаванае падраздзяленне Fіnancіal Tіmes, якое рыхтуе аналітычныя агляды па розных тэмах) найлепшай асаблівай эканамічнай зонай у рамках ініцыятывы «Пояс і шлях», паведамілі ў індустрыяльным парку.


«Вялікі камень» прызнаны ў якасці зоны, якая спрыяе развіццю ініцыятывы «Пояс і шлях» за кошт развітой інфраструктуры і лагістыкі, найлепшага геаграфічнага становішча і рынкавых магчымасцяў.

«Высокая незалежная ацэнка міжнародных экспертаў сведчыць аб наяўнасці ўнікальных умоў вядзення бізнесу ў рэгіёне і дазваляе разглядаць індустрыяльны парк «Вялікі камень» у якасці ключавога пункту, які аб'ядноўвае рынкі Еўрапейскага і Еўразійскіх эканамічных саюзаў», — адзначылі ў парку.

Рэйтынг Fіnancіal Tіmes «Найлепшая адмысловая эканамічная зона года» складаецца штогод, ён заснаваны на паказчыках па аб'ёмах інвестыцый, лёгкасці вядзення бізнесу і наяўнасці адпаведнай інфраструктуры. Дадзены рэйтынг складаецца на аснове аналітычных даных FDі Іntellіgence і з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай па выбары лакацыі інвеставання, дадалі ў індустрыяльным парку.

Прэв’ю: belarus.by

Загаловак у газеце: «Вялікі камень» — найлепшы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.