Вы тут

Гульні ў Токіа будуць максімальна бяспечныя


Міжнародны алімпійскі камітэт і арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў 2021 паабяцалі, што Гульні ў Токіа будуць максімальна бяспечныя. Аб гэтым паведаміў кіраўнік аргкамітэта Ёшыра Моры на спецыяльным вэбінары.


«Падрыхтоўка да алімпіяды ідзе па плане. Аргкамітэт Гульняў прыкладае ўсе намаганні, каб яны былі максімальна бяспечныя. Японскі бок прапануе скараціць выдаткі за кошт прыёму членаў дэлегацый і плануе паменшыць іх дзякуючы эканамічнаму электраасвятленню спартыўных аб'ектаў», — расказаў ён.

Прэзідэнт МАК Томас Бах адзначыў, што Гульні ў Токіа стануць прыкладам для правядзення наступных глабальных стартаў. Ён падкрэсліў, што арганізатары прыкладаюць максімум намаганняў для абароны здароўя ўсіх удзельнікаў Алімпіяды.

Гарантаванне бяспекі і планаванне мерапрыемстваў па супрацьдзеянні распаўсюджанню віруса COVІD-19 — адно з самых важных пытанняў у падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў у Токіа. Прафілактыкай распаўсюджвання каранавіруса займаецца спецыяльная камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта, урада і мэрыі Токіа.

Праз пандэмію каранавіруса больш актуальнай стала яшчэ адна сацыяльная роля спорту. У маі 2020 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя і Міжнародны алімпійскі камітэт падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў інтарэсах умацавання здароўя праз спорт і фізічную актыўнасць. Для павышэння свядомасці і адукацыі ў гэтай важнай сферы МАК заснаваў міжнародны сертыфікат супрацоўніка па ахове здароўя ў спорце.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: bfks.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».