Вы тут

Анколагi расказалi пра самы распаўсюджаны ў жанчын вiд раку, генетычныя паломкi i iмунатэрапiю


Штогод у Беларусi каля пяцi тысяч жанчын захворвае на рак грудзей. Чаму гэта адбываецца, якiя ў анкапацыентак шанцы паправiцца i чаму паступова рак са смяротнага захворвання пераўтвараецца ў хранiчнае, расказалi журналiстам у РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М. М. Аляксандрава. Сустрэча была прымеркавана да Сусветнага месячнiка барацьбы з ракам грудзей, якi з 1993 года праходзiць у кастрычнiку.


Рак грудзей у жанчын — на першым месцы

Па прагнозах Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, у 2020 годзе на такі від анкалогіі ў свеце захварэе каля 15 мiльёнаў жанчын, шэсць мiльёнаў з якіх загiне. Рак менавiта гэтай лакалiзацыi ў жанчын у многiх краiнах свету знаходзiцца на першым месцы. I Беларусь у гэтай тэндэнцыi — не выключэнне.

— Агульная захваральнасць на рак малочнай залозы сярод жанчын знаходзiцца на першым месцы. Штогод мы рэгiструем каля пяцi тысяч новых выпадкаў, i так было ў 2019 годзе. Рак грудзей займае 10 % у агульнай структуры анкалагiчных хвароб, — расказвае дырэктар РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii, доктар медыцынскiх навук Сяргей Палякоў. — Важна адзначыць, што праграмы ранняга выяўлення, скрынiнгi дапамагаюць выявiць захворванне ў большай часткi пацыентак у пачатковай форме. На 1-2-й стадыях рак малочнай залозы знаходзяць у 75 % пацыентак. Больш за 90 % такiх жанчын цалкам вылечваюцца i пераадольваюць пяцiгадовы парог выжывальнасцi. Пры запушчаных формах, а iх, на жаль, пакуль яшчэ шмат, толькi 17 % жанчын удаецца пражыць пяць i больш гадоў. Гэта малая лiчба, але дзякуючы новым метадам лячэння i сiстэмнай тэрапii гэты працэнт таксама паступова павялiчваецца. Нават познiя стадыi мы лечым добра.

Разам з тым аднагадовая лятальнасць (суадносiны памiж колькасцю памерлых на першым годзе з моманту ўстаноўленага дыягназу i агульнай колькасцю хворых з такiм дыягназам) пры раку малочнай залозы складае 4,6 % (а агульная лiчба для ўсiх анкалагiчных захворванняў — 21 %).

— Пры выяўленнi хваробы на ранняй стадыi жанчына можа быць вылечана з захаваннем органа i добрым касметычным эфектам, — падкрэслiў Сяргей Палякоў.

Сярод прычын, з-за якiх узнiкае рак грудзей, хiрург-анколаг, загадчык лабараторыi рэканструкцыйна-аднаўленчай хiрургii i анкамамалогii РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М. М. Аляксандрава, кандыдат медыцынскiх навук Антон Хораў назваў умовы жыцця, на якiя можна паўплываць (харчаванне, гарманальныя змены, колькасць цяжарнасцяў, грудное выкормлiванне), а таксама спадчыннасць.

— Сярод найбольш вывучаных прычын — спадчынныя фактары. Такiя пухлiны, якiя звязаны з генетычнымi паломкамi, узнiкаюць у раннiм узросце i вызначаюцца цяжкiм цячэннем, — адзначыў Антон Хораў.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ўзровень дыягностыкi ў нас можна супаставiць з краiнамi-лiдарамi ў гэтым кiрунку.

— Малекулярна-генетычная лабараторыя, ПЭТ, МРТ, КТ, марфалагiчная служба дазваляюць вызначыць асаблiвасцi пухлiны, што ўплывае на выбар тактыкi. На сёння любая лячэбная тактыка не прымяняецца нi да аднаго пацыента ў цэнтры, пакуль цалкам не атрымана iнфармацыя пра статус пухлiны i яе распаўсюджанасць. I толькi пасля гэтага кансiлiум у складзе анколага, хiмiятэрапеўта, радыёлага i марфолага прымае рашэнне аб пачатку лячэння. Лячэнне многiх пухлiн пачынаецца сёння не з хiрургiчнай аперацыi, а з так званай лекавай тэрапii, якая ёй папярэднiчае. Гэта дазваляе дасягнуць лепшых вынiкаў.

Хiрург-анколаг расказаў, што магчымасцi хiрургiчнага лячэння апошнiм часам таксама пашырылiся.

— Пры выяўленнi на раннiх стадыях мы абмяжоўваемся маленькай аперацыяй, калi ёсць магчымасць захаваць малочную залозу ў поўным аб'ёме. Таксама мы валодаем усiм спектрам пластычных, рэканструкцыйных аперацый з выкарыстаннем уласных тканак — перамяшчаючы ласкуты, тлушчавыя комплексы, а таксама выкарыстоўваючы iмпланты. Усё гэта садзейнiчае хутчэйшай сацыяльнай i псiхалагiчнай рэабiлiтацыi пацыенткi. Яна не губляе прыгажосць i адаптаванасць да жыцця.

Генетычныя «паломкi» ў беларусак iншыя, чым у расiянак

Спадчынны рак складае каля 10 %. Гэта дэфармацыя ў генах BRSА1 i BRSА2, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

— Навошта вызначаць наяўнасць геннай мутацыi для тых, каму ўжо ўстаноўлены дыягназ? Гэта магчымасць скарэктаваць лячэнне. Такiм пацыенткам хiрургiчная аперацыя будзе прапаноўвацца ў пашыраным аб'ёме — з выдаленнем i другой малочнай залозы. Да таго ж такiя пухлiны маюць адчувальнасць да пэўных хiмiяпрэпаратаў, — тлумачыць загадчык анкалагiчнага аддзялення (генетыкi) РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М. М. Аляксандрава Алена Субач. — У нас вялiкi вопыт тэсцiравання i мы змаглi вывучыць асноўныя мутацыi i паломкi BRSА1 i BRSА2, якiя характэрныя для беларускiх жанчын. Яны нават адрознiваюцца ад тых, што пераважаюць у расiянак.

Прычым спадчынныя паломкi ў гэтых генах могуць правакаваць не толькi рак малочнай залозы, але i рак яечнiкаў, прастаты i падстраўнiкавай залозы.

Магутнасцi РНПЦ дазваляюць праводзiць такое генетычнае тэсцiраваннне (на наяўнасць мутацый у генах BRSА1 i BRSА2) для ўсiх рэгiёнаў краiны. Ведаць свой генетычны статус важна i для сваякоў, каб своечасова папярэдзiць хваробу цi выявiць яе на ранняй стадыi.

На выжывальнасць уплывае якасць жыцця

Паколькi рак малочнай залозы з'яўляецца самай распаўсюджанай лакалiзацыяй у жанчын ва ўсiх развiтых краiнах, то менавiта гэтага захворвання датычыцца найбольшая колькасць навуковых даследаванняў ва ўсiм свеце. Супастаўляльная iх колькасць — хiба што па раку прастаты.

— Вынiкi лячэння раку малочнай залозы паляпшаюцца, i са смяротнага захворвання яно паступова пераходзiць у разрад хранiчных. Таму акцэнты ў навуковых даследаваннях паступова змяшчаюцца на якасць жыцця, каб яна была не горшай, чым у астатнiх жанчын. У прыватнасцi, як зменшыць пухлiну да такога памеру, каб правесцi органазахавальную аперацыю або паставiць iмплант, каб захавалася якасць жыцця, — кажа намеснiк дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М. М. Аляксандрава, доктар медыцынскiх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусi Сяргей Красны.

Ён адзначыў, што якасць жыцця ўплывае на аддаленую выжывальнасць анкапацыентак. У дзвюх групах такiх жанчын было праведзена даследаванне. У адной з груп мужчыны пакiнулi сям'ю, у другой сем'i захавалiся. Рознiца ў выжывальнасцi ў гэтых групах адрознiвалася на 30 %.

Вядуцца навуковыя пошукi i ў метадах лячэння. У прыватнасцi, мяняюцца падыходы да лячэння так званага трыпл-негатыўнага раку, якi з'яўляецца самым агрэсiўным вiдам раку малочнай залозы. Тут выкарыстоўваецца iмунатэрапiя. Яе сутнасць у тым, як патлумачыў Сяргей Палякоў, каб разбурыць «сценку» памiж пухлiнай i ўласным iмунiтэтам — i ён пачне распазнаваць i знiшчаць шкодныя клеткi. У Беларусi даступная як iмунатэрапiя, так i некаторыя iншыя новыя метады дыягностыкi i лячэння.

— Таргетныя прэпараты i iмунатэрапiя ў лекавай тэрапii, ПЭТ-КТ у дыягностыцы, якое нам вельмi дапамагае, стэрэатаксiчнае апраменьванне ў прамянёвай тэрапii — усё гэта ёсць у нашым цэнтры, нашай краiне i спрыяе таму, што з году ў год паляпшаюцца вынiкi лячэння, — рэзюмаваў Сяргей Палякоў.

Алена КРАВЕЦ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: «Нават самыя запушчаныя формы паспяхова лечацца»

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».