Вы тут

Балет «Шчаўкунок» пакажа «Беларусь 3»


На сцэне Вялiкага тэатра Беларусi 13 кастрычнiка адбылася прэм'ера балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок» у новай аўтарскай рэдакцыi харэографа i пастаноўшчыка, народнага артыста СССР i Беларусi Валянцiна Елiзар'ева. Тэлеканал «Беларусь 3» першы правёў запiс абноўленага спектакля i пакажа яго ў эфiры 1 лiстапада.


Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Ва ўсе гады казачная гiсторыя Шчаўкунка, расказаная на мове пластыкi, прыцягвала ўвагу як самых юных, так i дарослых аматараў балета. Упершыню прадстаўлены ў 1982-м, сусветна вядомы спектакль у пастаноўцы дырыжора Аляксандра Анiсiмава, харэографа Валянцiна Елiзар'ева i сцэнографа Яўгена Лысiка стаў адной з вiзiтак Вялiкага тэатра Беларусi.

У 88-м сезоне маэстра Валянцiн Елiзар'еў прапануе публiцы сваё аўтарскае пераасэнсаванне «Шчаўкунка», а ў якасцi дырыжора-пастаноўшчыка новай рэдакцыi выступiў Вячаслаў Чарнуха-Волiч.

Здымачная група медыяхолдынга разам з першымi гледачамi наведала прэм'ерны паказ «Шчаўкунка», а ўсе астатнiя ўбачаць HD-тэлеверсiю спектакля ў нядзелю, 1 лiстапада, на сацыякультурным тэлеканале.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.