Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мы будзем вельмі актыўна ўдзельнічаць у АДКБ. Нават калі гэта камусьці будзе не з рукі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславам Засем.


Прэзідэнт адзначыў, што наконт падзей у краіне не трэба асабліва напружвацца, як гэта падаецца ў СМІ, «але прыемнага тут мала».

«Галоўная прычына сітуацыі ў краіне — абсалютна знешняя»

«Ціхая, спакойная краіна. А вось у Мінску ніяк не можам галаву ўзяць у рукі і падумаць, як жыць далей. Але, я думаю, мы з гэтым справімся. Справімся абавязкова, у гэтым няма ніякага сумневу. Унутраная сітуацыя не проста ўскладнена, а яе галоўная прычына — знешняя. Не было б знешняга ціску і ўплыву, ніколі б гэтага ў Беларусі не было. Але мы перажывалі ўсякае. У нас пасля чарговых выбараў то машыны палілі, то з заточкамі бегалі, то Дом урада штурмавалі», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што на гэты раз знешнія сілы пасля выбараў «разышліся ва ўсю» і яшчэ раз выказаў надзею, што беларусы «справяцца і разбяруцца ва ўсім».

«Цяпер мы зразумелі, што такое АДКБ і для чаго нам гэта арганізацыя неабходна»

Прэзідэнт звярнуўся да тэмы існавання  Дагавора аб калектыўнай бяспецы, адзначыўшы, што падзеі ў Беларусі і рэакцыя Расіі на іх падкрэсліваюць важнасць арганізацыі і неабходнасць яе развіцця.

«У маёй размове з Пуціным я як раз яму пра гэта сказаў, што цяпер мы зразумелі, што такое АДКБ і для чаго нам гэта арганізацыя неабходна», — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што  некалькі гадоў таму ў Беларусі была прынята новая ваенная дактрына, у ёй былі ўлічаны гібрыдная вайна і каляровая рэвалюцыя. «Прыкладна так магло быць у Беларусі, таму мы былі вымушаныя рэагаваць, у тым ліку дэманстраваць сілу. Мы паглядзелі ўвесь наш заходні рэгіён, прыстраляліся, кажучы па-ваеннаму, напэўна, гэта ўсё ж такі крыху абразуміла там, за межамі краіны, што мы маем добры кулак і можам вельмі сур’ёзна адказаць. Таму АДКБ быць, мы будзем вельмі актыўна ўдзельнічаць у гэтым. Нават калі гэта камусьці будзе не з рукі, мы ўсё роўна будзем працаваць», — заявіў Лукашэнка.

Ён выказаў пажаданне, «каб падчас беларускага кіраўніцтва ў АДКБ генеральны сакратар займаў тую пазіцыю, аб якой мы дамаўляліся, і падштурхоўваў членаў АДКБ да больш эфектыўнай працы». «Тут будзе абсалютная падтрымка з нашага боку»,— падкрэсліў Прэзідэнт.


Зась: Спадзяёмся, што саміт кіраўнікоў дзяржаў АДКБ удасца правесці ў вочным фармаце

Станіслаў Зась праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб падрыхтоўцы да пасяджэнняў статутных органаў, у тым ліку сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ

«Яна запланавана на 2 снежня ў Маскве. Распрацаваны парадак гэтага саміту, дастаткова насычаны, цяпер працуем над яго ўзгадненнем. Вельмі спадзяёмся, што атрымаецца правесці яго ў вочным фармаце з выкананнем бяспекі. Гэта было б вельмі правільна, тым больш улічваючы тую няпростую сітуацыю, у якой падыходзім да гэтага саміту. Ёсць пра што перагаварыць прэзідэнтам, ёсць што абмяркоўваць і ёсць разуменне, якія рашэнні трэба прымаць па сітуацыі, што склалася», — сказаў ён.

Генеральны сакратар АДКБ паведаміў, што пандэмія каранавіруса паўплывала і на дзейнасць арганізацыі. Частку мерапрыемстваў перанеслі ў анлайн-фармат, а некаторыя — на будучы год.

«Другая асаблівасць бягучага года таксама сёння абмяркоўвалася, — няпростая сітуацыя ў нашых дзяржавах. Гэта і Беларусь, і абвастрэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху, і падзеі ў Кыргызскай Рэспубліцы. На жаль, сітуацыя развіваецца ўсюды вельмі складана. Хаця ў Кыргызстане сітуацыя ўваходзіць у прававое поле і спадзяёмся, што ў бліжэйшыя тыдні стабілізуецца», — выказаў надзею генсек АДКБ.

Ён адзначыў паспяховыя спробы наладзіць дыялог паміж бакамі канфлікту ў Нагорным Карабаху, ідуць размовы і аб міратворцах у гэтым рэгіёне.

Абмяркоўвалі на сустрэчы і міратворчыя вучэнні, што ідуць гэтымі днямі ў Беларусі. Яны планавыя, ніяк не звязаны з сітуацыяй у Беларусі, падкрэсліў Зась. Па словах генсека, асаблівасць іх у тым, што амаль усе ўдзельнікі маюць вопыт міратворчых аперацый. Упершыню на такіх мерапрыемствах разгортваюць міратворчую місію з ліку супрацоўнікаў сакратарыяту АДКБ і аб’яднанага штабу.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.