Вы тут

​На Гомельшчыне маладзёжны форум аб'яднаў больш за тры з паловай тысячы хлопцаў і дзяўчат


На Гомельшчыне маладзёжны форум аб'яднаў у моцную творчую каманду больш за тры з паловай тысячы хлопцаў і дзяўчат з розных куткоў рэгіёна і гасцей вобласці.


Форум разгарнуўся на тэрыторыі абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і на базе Цэнтра інклюзіўнай культуры. Тут, дарэчы, удзельнікаў чакала адно з цэнтральных мерапрыемстваў — адкрыты дыялог «Беларусь — гэта МЫ!» Ён прайшоў у нестандартным фармаце бліц-меркаванняў. На пляцоўцы свае ідэі, прапановы, заўвагі маглі агучыць лідары маладзёжнага руху, прадстаўнікі вертыкалі ўлады, дэпутаты. Удзельнікі абменьваліся ідэямі і вялі перакрыжаванае апытанне.

Напрыклад, востра абмяркоўвалася тэма так званай інфармацыйнай вайны ў інтэрнэт-прасторы. Удзельнікі пляцоўкі гаварылі пра неабходнасць стварэння медыя-холдынга, які будзе адлюстроўваць сітуацыю па розных кірунках. Як прыклад удалага фармату быў названы Telegram-канал «Пул Першага».

Падчас адкрытага дыялогу згадалі і плённы вопыт работы маладзёжнай пляцоўкі «Рух НАПЕРАД». Яна акумулюе ініцыятывы і праекты актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення. На цяперашні момант вылучана мноства прапаноў, якія актыўна адпрацоўваюцца, адзначыў старшыня маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ягор Макарэвіч.

— Некаторыя прапановы скіраваны на доўгатэрміновую перспектыву. Напрыклад, яны датычацца ўнясення змяненняў у Канстытуцыю. Ёсць і больш лакальныя ініцыятывы: паляпшэнне гарадскіх інфраструктур ці змена адукацыйных праграм. Мы разглядаем іх усе, каб затым перадаць у профільныя ведамствы, заканадаўцам, магчыма, прапанаваць да разгляду на будучым Усебеларускім народным сходзе, — адзначыў лідар маладзёжнага парламента. Ён падкрэсліў, што моладзь гатовая не проста ўключацца ў дыялог, але і сачыць за рэалізацыяй сваіх ініцыятыў.

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі ўпэўнены: у Беларусі заўсёды ўмелі слухаць і чуць галасы маладых.

— У нас выдатная, актыўная, крэатыўная моладзь. І менавіта ад яе павінен ісці пасыл і прапановы для органаў улады. Нам важна, якім маладыя бачаць развіццё краіны ў будучыні, — сказаў ён.

Між тым у кожным горадзе рэгіёна павінны існаваць цэнтры прыцягнення актыўнай мэтанакіраванай моладзі. Такую думку выказаў член Савета Рэспублікі, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк.

— Як адзначае Прэзідэнт, у моладзі і грамадскіх арганізацый павінны быць не толькі прапановы, але і пэўныя справы. На форумах мы абмяркоўваем ініцыятывы, што паступаюць, і ў далейшым будзем думаць, як іх ажыццявіць, — падкрэсліў Дзмітрый Варанюк. — Адна з прапаноў — ствараць крэатыўныя прасторы для моладзі. Тут можна, напрыклад, арганізоўваць семінары, чытаць кнігі, гуляць у настольныя гульні. І такія цэнтры маладзёжнага прыцягнення павінны быць у кожным раёне, кожным невялікім горадзе, — падзяліўся Дзмітрый Варанюк.

У фармаце відэазвароту ўдзельнікаў форуму вітаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей. Губернатар звярнуў увагу на тое, што сёння важна захаваць незалежнасць і цэласнасць дзяржавы. Ён заклікаў не паддавацца на правакацыі, бо ўсе супярэчнасці можна вырашаць толькі ў канструктыўным дыялогу.

Насычаная праграма форуму прапанавала ўдзельнікам шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і прэзентацыі. Госці змаглі акунуцца ў атмасферу працоўных будняў студатрадаў. Актывісты расказалі аб профілях студэнцкага руху.

Аматарам сучаснага мастацтва прапанавалі міні-курс па бодзі-арце і пляценні кос. Паралельна праходзіла выстаўка маладзёжных фотапраектаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Пасыл і прапановы ад крэатыўных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».