Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын з Днём маці


Дарагiя суайчыннiцы!

Ад усёй душы вiншую вас з Днём мацi.

Самая святая мiсiя на Зямлi — мацярынства. Гэта вялiкае шчасце — дарыць жыццё i бачыць сваё прадаўжэнне ў наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвiг, якi жанчына здзяйсняе з велiзарнай любоўю, цярплiвасцю i пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям.

Высокая i адказная роля мацi ў захаваннi спрадвечных традыцый. З сем'яў, у якiх бацькi вучаць
сваiм прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленнi, ганарыцца гiсторыяй i дасягненнямi краiны, паважаць нацыянальную культуру i любiць родную зямлю, фармiруецца духоўна моцны незалежны народ.

Асаблiвыя словы ўдзячнасцi ў гэты дзень — шматдзетным мацi. Дзякуючы вам прадаўжаецца наша гiсторыя, i мы з упэўненасцю глядзiм у будучыню Беларусi. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем'ям, ствараць найлепшыя ўмовы для жанчын, якiя гадуюць дзяцей i актыўна рэалiзуюць сябе ў сацыяльнай i прафесiйнай сферах.

Нашы дарагiя мамы! Прымiце нiзкi паклон за вашы працу, клопат i бясконцую мацярынскую любоў.

Жадаю вам i вашым блiзкiм здароўя, шчасця i дабрабыту.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Прэв’ю: nastol.com.ua

Выбар рэдакцыі

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.

Культура

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў забіты ў ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў забіты ў ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.