Вы тут

Рамонт iдзе, але марудна. З чым сутыкнулiся жыхары трохпавярховiка пасля пажару ў кватэры


Сiтуацыя хоць i пазаштатная, але раз-пораз такiя выпадкi ў жыццi здараюцца. Вось i жыхары вёскi Падлабенне Гродзенскага раёна трапiлi ў гэты надзвычай непрыемны вiр падзей. I прычынай стаў пажар у адной з кватэр. Менавiта яго наступствы вось ужо амаль паўгода пераадольваюць жыхары трохпавярховага шматкватэрнага дома.


Той пажар у красавiку надоўга запомнiцца жыхарам дома № 5 па вулiцы Сонечнай. Адвячоркам гарэла кватэра на трэцiм, апошнiм, паверсе дома. Са слоў Галiны, якая жыве на другiм паверсе, увесь лесвiчны пралет быў задымлены. Нават з першага паверха нельга было нiчога разгледзець, па лесвiцы не было як прайсцi. Таму ратавальнiкi, як прыехалi, вымушаны былi разбiць вокны ў кватэрах i адтуль прымаць людзей, у тым лiку дзяцей.

Кватэра, дзе ўзнiк пажар, можна сказаць, выгарала дашчэнту. Яна i зараз стаiць у тым жа выглядзе, хоць мiнула амаль паўгода. Але, як аказалася, гэта яшчэ не самае страшнае. У полымi загiнуў i сам гаспадар...

Наступствы пажару адчулi на сабе ўсе жыхары пад'езда. Лесвiчныя пралёты былi чорныя, у копацi. У некаторых кватэрах пашкоджаны ўваходныя дзверы. Хоць ацяпленне было адключана, ваду з батарэй не паспелi спусцiць. У вынiку пажару вада залiла кватэру знiзу.

— Паколькi кватэра не была застрахавана, рамонт пасля патопу рабiлi ўласнымi сiламi за свой кошт, — патлумачыла гаспадыня кватэры Лiка. — Добра, што аказалi дапамогу па месцы работы.

Але супакойвацца рана. Батарэi ў верхняй кватэры па-ранейшаму пашкоджаны, таму ёсць небяспека, што ў пачатку ацяпляльнага сезона яны зноў пацякуць i наробяць бяды. Дапамагчы можа толькi рамонт альбо iх замена. I зрабiць гэта павiнен сын загiнулага ўладальнiка кватэры — новы ўласнiк. Але, па словах жыхароў дома, пакуль ён не робiць нiякiх захадаў, каб выправiць становiшча. Увогуле стан згарэлай кватэры яго, вiдаць, не цiкавiць. Дзверы па-ранейшаму не зачыняюцца. А вокны ўстаўлялi на ранейшыя месцы жыхары дома — замест тых, якiя былi выбiты падчас работы службы МНС. Яны паведамiлi, што мясцовыя ўлады накiравалi ўласнiку прадпiсанне, каб ён да пачатку ацяпляльнага сезона прывёў у парадак свае батарэi. Iнакш будзе складзены адмiнiстрацыйны пратакол.

Трэба сказаць, што ў пад'ездзе амаль усе — уласнiкi жылля. Раней трохпавярховiк належыў мясцоваму сельгаспрадпрыемству i ў пачатку 90-х будаваўся пад патрэбы гаспадаркi. Па меры выкупу кватэр дом перадалi на баланс ЖКГ. Менавiта яны i павiнны цяпер лiквiдаваць наступствы пажару. Але — за кошт жыхароў.

— Мы звярнулiся да камунальнiкаў з просьбай правесцi рамонт, — расказала Галiна. — Да нас прыехала кiраўнiцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркi раёна, мы ўзгаднiлi ўсе работы, якiя неабходна правесцi, пазней склалi дагаворы i палiчылi кошт работ. За рамонт пад'езда атрымалася даволi значная сумма — на кватэру ад 300 да 400 рублёў. Мы пагадзiлiся, бо сума будзе раскiнута на тры месяцы.

Праўда, пажар быў яшчэ ў красавiку, а вось да рамонту прыступiлi толькi ў жнiўнi. Разам з тым жыхары пагаджаюцца — аб'ём работ аказаўся вялiкi. Напачатку трэба было змыць копаць, пабялiць, пафарбаваць сцены. Затое зараз усё вызначаецца чысцiнёй i парадкам. Вось толькi такi выгляд не ўсюды. Напрыклад, на першым паверсе не пакладзена плiтка, як дамаўлялiся з жыхарамi. Тэрмiн работ, на думку жыхароў, аказаўся зацягнуты. Планавалася, што рамонт будзе завершаны ў сярэдзiне верасня. Але яшчэ на мiнулым тыднi было вiдавочна, што справа да канца не даведзена. Да таго ж былi выпадкi, калi будаўнiкi надоўга пакiдалi аб'ект, i яны толькi нядаўна аднавiлi работу.

Як патлумачылi ў ЖКГ Гродзенскага раёна, усе работы па бягучым рамонце жыллёвага фонду праходзяць згодна з планамi на вызначаны год. Складваецца графiк, тытульны спiс, дзе ўказваецца жылы фонд, якi патрабуе рамонту. Гэты спiс сцвярджаецца райвыканкамам. Далей складваецца графiк i каштарыс, яны перадаюцца ў жыллёвы аддзел для правядзення тэндара. Хто яго выйграе, той i будзе праводзiць работу. Гэта, бадай, самы працяглы працэс, ён займае некалькi месяцаў. Такi алгарытм работы i па гэтым рамонце.

У дадзеным выпадку сiтуацыя нестандартная. У доме планавы рамонт не праводзiўся, хоць за 30 гадоў той яшчэ нi разу не аднаўляўся. Мiж тым форс-мажорныя абставiны вынеслi будынак па-за межы плана. Цi прадугледжвае ЖКГ падобныя выпадкi? Бо жыхары невiнаватыя, што трапiлi ў такiя абставiны...

Вядома, прадбачыць падобныя здарэннi немагчыма, адзначылi ў раённым ЖКГ. Але жыхары адны са сваёй праблемай застацца не павiнны. Таму ў гэтым выпадку ў вёсцы Падлабенне жыллёва-камунальнае прадпрыемства вырашыла дапамагчы людзям i зрабiць бягучы рамонт за кошт уласных сродкаў. Гэта дае магчымасць не праводзiць тэндар i не трапiць пад штрафныя санкцыi. Такiм чынам прадпрыемствам зроблены навес над дзвярыма, прыведзены у парадак прыступкi, адрамантавана ўваходная група.

У жыхароў дома № 5 па вулiцы Сонечнай пажар стаў тым фактарам, якi паскорыў рамонт. У дадзеным выпадку камунальныя службы знайшлi рэзерв для правядзення работ, а таксама пайшлi на растэрмiноўку плацяжоў на тры месяцы. Праўда, ёсць адзiн нюанс. Паколькi прэцэдэнт мае адказную асобу — уладальнiка кватэры, дзе пачаўся пажар, то ён можа быць прыцягнуты да адказнасцi. Ва ўсялякiм выпадку, жыхары маюць права звярнуцца ў суд, каб спагнаць з яго выдаткi за рамонт. I, падобна, будуць гэта рабiць.

Нямала пытанняў у жыхароў дома i да падраднай арганiзацыi. Чаму, напрыклад, работы вядуцца так марудна? Маўляў, будаўнiкi неаднойчы зыходзiлi з аб'екта, некалькi разоў пакiдалi яго на дастаткова працяглы час. I гэта пры тым, што ўсе работы вядуцца менавiта за кошт уласнiкаў i наймальнiкаў. Атрымлiваецца парадокс: нават сродкi самiх жыхароў не заўсёды спрыяюць ходу справы з капiтальным рамонтам, асаблiва ў сельскiх населеных пунктах. Правядзенне такiх работ па-ранейшаму застаецца праблематычным.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.