Вы тут

Што пагражае ЗША?


Дзяржаўны доўг Злучаных Штатаў павялiчыўся на 7 трыльёнаў долараў за час прэзiдэнцтва Дональда Трампа — з канца студзеня 2017 года. Пра гэта паведамiў тэлеканал CBS. Ён прааналiзаваў апублiкаваныя дакументы мiнiстэрства фiнансаў ЗША i высветлiў, што на 1 кастрычнiка (пачатак цяперашняга фiнансавага года ў ЗША) дзярждоўг краiны перавысiў 27 трыльёнаў долараў. Тэлеканал лiчыць, што дзярждоўг будзе толькi расцi ў сувязi з мерамi, неабходнымi для аднаўлення пасля крызiсу, якi выклiканы пандэмiяй каранавiруса. Так, на гэты час амерыканская адмiнiстрацыя асiгнавала са згоды Кангрэса на надзвычайныя меры стымулявання эканамiчнага росту ўжо звыш 6 трыльёнаў долараў. Паводле iнфармацыi бюджэтнага ўпраўлення Кангрэса ЗША, дзяржаўны доўг Злучаных Штатаў практычна зраўняецца да канца гэтага года з аб'ёмам нацыянальнага ВУП. Мiж тым у канцы 2019-га ён складаў 79 % ВУП ЗША, а ў 2007 годзе — 35 %. Што пагражае ЗША?


Iпатэка на трыльён долараў

Пандэмiя i каранцiнныя меры сур'ёзна замарудзiлi эканамiчную актыўнасць ва ўсiм свеце. Мацней за ўсiх пацярпелi ЗША — у другiм квартале амерыканская эканомiка павалiлася на небывалыя 32,9 працэнта. На гэтым фоне моцна здзiвiла справаздача адной з вядучых аналiтычных кампанiй Black Knight аб iпатэчных крэдытах. Аказваецца, гэты рынак у краiне расквiтнеў менавiта ў разгар эпiдэмii. За тры месяцы амерыканцы ўлезлi ў даўгi на 1,1 трыльёна долараў, паведамiла РIА «Навiны». Гэта максiмум за 20 гадоў — больш за тое, што было перад iпатэчным крахам 2007-га.

Чаму банкi з такой лёгкасцю раздаюць грошы? Адна з галоўных прычын — ультрамяккая грашова-крэдытная палiтыка Федэральнай рэзервовай сiстэмы. «Хоць дзейнiчалi абмежаваннi з-за пандэмii, у другiм квартале адбыўся бурны ўсплёск iпатэчных крэдытаў з-за рэкордна нiзкiх працэнтных ставак», — заўважыў кiраўнiк Black Knight Data & Analytics Бэн Грабоске.

Велiзарны iпатэчны доўг амерыканскiх пазычальнiкаў выклiкае апаску. Ужо ў 2019-м ён перавысiў узровень 2008-га — дайшоў да 9,56 трыльёна долараў. У красавiку адзiн з найбуйнейшых iнвестбанкаў Goldman Sachs папярэдзiў, што краiну чакае цунамi дэфолтаў па iпатэцы. З-за пандэмii беспрацоўе ўзляцела амаль да 15 працэнтаў, без справы засталiся 20,5 мiльёна чалавек. Гэта амаль удвая больш, чым за ўвесь фiнансавы крызiс 2007—2009 гадоў.

Эксперты звязваюць сiтуацыю, якая склалася, з тым, што ў перыяд самаiзаляцыi амерыканцы пачалi зарабляць больш, чым да пандэмii, за кошт дапамогi па беспрацоўi i дадатковых 600 долараў у тыдзень. На гэты час забаранялася высяляць людзей са здымных кватэр, банкi прапанавалi клiентам адтэрмiноўкi па крэдытах, такiя ж меры прымалiся i ў дачыненнi да iпатэчнiкаў. Жыхары краiны, якiя нечакана ўбачылi добрую магчымасць, пачалi купляць дамы i кватэры.

«Домаўладальнiкi валодаюць рэкордным уласным капiталам. Перад папярэднiм крызiсам крэдытавання кошт дамоў рэзка ўпаў, i мiльёны пазычальнiкаў апынулiся ў складаным становiшчы — яны запазычылi больш, чым каштавалi iх дамы», — згадаў генеральны дырэктар Caliber Home Loans Санджыў Дас. Але цяпер звышнiзкiя стаўкi дазволiлi рэфiнансаваць даўгi. З пачатку 2020-га стаўка па 30-гадовых iпатэчных пазыках знiзiлася на паўпрацэнта, да абсалютнага мiнiмуму. Паводле ацэнак Black Knight, большасць пазычальнiкаў менавiта гэтым i скарысталiся для памяншэння штомесячных плацяжоў. Так, падчас рэцэсii 1990-х жыллё ў ЗША патаннела на дзесяць працэнтаў, i ў тры разы — пасля крызiсу 2008—2009 гадоў. Зараз жа, ва ўмовах беспрэцэдэнтнага падзення ВУП i рэкорднага беспрацоўя, цэны на нерухомасць iдуць уверх. У маi яны былi на 4,3 працэнта вышэй, чым годам раней, i тэмпы росту не нашмат нiжэйшыя за сярэднi паказчык.

Паводле даных Black Knight, аб'ём рэфiнансаваных iпатэчных крэдытаў за квартал вырас на 60 працэнтаў i на 200 (!) — у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Калi стаўкi ўпалi да гiстарычнага мiнiмуму, домаўладальнiкi «пратэсцiравалi межы магчымасцяў крэдытораў», адзначаюць аналiтыкi. За квартал рэфiнансавана каля 2,3 мiльёна крэдытаў — максiмум за 17 гадоў.

Фiнансавы калапс

У гэтым годзе дэфiцыт бюджэту Злучаных Штатаў з улiкам усiх выдаткаў на падтрымку бiзнесу i насельнiцтва ва ўмовах пандэмii дасягне 17 %, тады як у мiнулым годзе ён складаў 3 %. Такiх маштабаў ён не набываў пачынаючы з надзвычай складанага 1945-га, калi Штаты неслi гiганцкiя ваенныя выдаткi, адзначае eadaily.com. Перш за ўсё, пры такiх паказчыках доўгу i бюджэтнага дэфiцыту сапраўды вялiкае пытанне, адкуль будучы прэзiдэнт ЗША (хто б iм нi стаў) знойдзе грошы на праграмы мадэрнiзацыi эканомiкi. Бягучая сiтуацыя ў амерыканскiх фiнансах уяўляе сабой тыповы фiскальны крызiс, а гэтая сiтуацыя, як вядома, нярэдка папярэднiчае дзяржаўнаму распаду i рэвалюцыйным узрушэнням — у гэтым сэнсе варта прыслухацца да тых амерыканскiх назiральнiкаў, якiя не выключаюць працяг масавых беспарадкаў пасля выбараў, калi бок, якi прайграў, палiчыць вынiк нелегiтымным.

Пра тое, што стан дзяржфiнансаў ЗША вельмi трывожны, выказаўся адзiн з самых аўтарытэтных экспертаў у гэтай сферы — колiшнi старшыня ФРС Ален Грынспэн. «Я ў цэлым лiчу, што прагноз iнфляцыi, на жаль, негатыўны, i гэта, па сутнасцi, вынiк таго, што льготы выцясняюць прыватныя iнвестыцыi i рост прадукцыйнасцi. Незбалансаванасць расходаў федэральнага ўрада выходзiць з-пад кантролю. Мы недаацэньваем памер дэфiцыту бюджэту, якi паўстане ў будучынi», — заявiў Грынспэн у iнтэрв'ю на канале CNBC, заадно падвергнуўшы крытыцы заклiк Дональда Трампа ў адрас ФРС у чарговы раз змякчыць грашова-крэдытную палiтыку («Час зрабiць гэта», — напiсаў прэзiдэнт ЗША ў сваiм «Твiтэры»). Такое рашэнне было б памылковым, мяркуе былы старшыня амерыканскага ЦБ.

Перспектывы эканамiчнага росту ў Злучаных Штатах застаюцца вельмi нявызначаныя з-за пандэмii i яе наступстваў. Гэта днямi прызнаў дзеючы кiраўнiк Федэральнай рэзервовай сiстэмы ЗША Джэром Паўэл. У такой сiтуацыi новы iпатэчны крах можа апынуцца фiнансавым калапсам для краiны, прадракаюць аналiтыкi. Дадатковыя выдаткi на выратаванне iпатэчнай сiстэмы стануць яшчэ адным вельмi важкiм абавязацельствам амерыканскага бюджэту, якое можа апынуцца проста непад'ёмным.

Час дэфолтаў

Паводле даных Financial Times, сёлета за няпоўныя восем месяцаў у ЗША за абаронай ад крэдытораў звярнулiся рэкордныя 45 кампанiй з актывамi, якiя перавышаюць мiльярд долараў. За той жа перыяд 2009 года такiх кампанiй было 38, а летась — 18. «Мы знаходзiмся на першай стадыi цыкла банкруцтваў, — канстатаваў Forbes аперацыйны дырэктар New Generation Research Бэн Шлефман. — Па меры паглыблення крызiсу ён будзе распаўсюджвацца на ўсё новыя i новыя сектары i галiны эканомiкi».

Успышку банкруцтваў не змаглi прадухiлiць нават трыльённыя ўлiваннi ўрада ў эканомiку ЗША для таго, каб дапамагчы ёй выстаяць у пандэмiю COVID-19. Не выключана, што гэтыя велiзарныя сродкi пайшлi не туды, куды трэба. Па iронii лёсу ў спробе аслабiць манапольнае становiшча такiх гiгантаў, як Amazon i Google, Белы дом зрабiў iх яшчэ мацнейшымi, заўважыў Forbes.

Успышка банкруцтваў праходзiць цяпер на фоне хуткага наблiжэння да фiскальнага абрыву, таму што Кангрэс ЗША не працягнуў дзеянне выплат дапамогi па COVID-19. Мiж тым па меры нарастання дзявятага вала дэфолтаў кампанiй розных памераў будзе хутка павялiчвацца армiя беспрацоўных. «Спыненне штотыднёвых 600-доларавых выплат ператворыць дзясяткi мiльёнаў амерыканцаў у беднякоў або падвядзе iх вельмi блiзка да мяжы беднасцi, — прадрок Роберт Бернард Райх, якi ўзначальваў мiнiстэрства працы ў адмiнiстрацыi Бiла Клiнтана. — У iх не будзе грошай на куплю тавараў i паслуг. У вынiку пацерпiць уся эканомiка. Малыя прадпрыемствы працягнуць пакутаваць, таму што яны ўжо цяпер знаходзяцца ў вельмi цяжкiм становiшчы».

Зараз асноўны ўдар цыкла банкруцтваў прыйшоўся на нафтагазавы сектар. Згодна з дадзенымi юрыдычнай фiрмы Haynes and Boone, за абаронай ад крэдытораў ужо звярнулiся 33 нафтавыя i газавыя кампанii, у тым лiку такiя буйныя, як Chesapeake, Whiting Petroleum i Diamond Offshore Drilling. Для параўнання: за ўвесь мiнулы год у сектары было толькi 14 банкруцтваў.

Iстотна саступае нафтагазаваму сектару сфера рытэйлу, дзе ўжо зафiксаваныя банкруцтвы 24 кампанiй з актывамi, якiя перавышаюць 50 мiльёнаў долараў. У параўнаннi з мiнулым годам рост дэфолтаў у галiне трохразовы. Менавiта кампанii гэтага сектара найбольш пацярпелi ад каранцiну, якi прымусiў спажыўцоў перайсцi на анлайн-пакупкi. Сярод рытэйлавых антыгерояў гэтага года такiя вядомыя кампанii, як Neiman Marcus, якая абвясцiла аб банкруцтве яшчэ ў маi з прычыны доўгу ў 6,7 мiльярда долараў. Мiльярды запазычылi i iншыя не менш вядомыя банкруты, напрыклад JCPenney i Brooks Brothers.

«Пандэмiя COVID-19 змянiла пакупнiцкiя звычкi спажыўцоў, — растлумачыў Forbes Дэйрдрэ О'Конар, дырэктар па карпаратыўнай рэструктурызацыi юрыдычнай групы Epiq. — Мы i ў далейшым пабачым як велiзарныя рытэйлавыя, энергетычныя i транспартныя кампанii будуць звяртацца да абароны федэральнага закона аб банкруцтве, каб правесцi рэструктурызацыю i стаць больш прыбытковымi i канкурэнтаздольнымi ў доўгатэрмiновай перспектыве».

У канцы мая i ў чэрвенi шэраг кампанiй паспрабавалi аднавiць работу, але нядаўняя ўспышка каранавiруснай iнфекцыi прымусiла шматлiкiя кампанii i прадпрыемствы зноў зачынiцца. «Мне балюча пра гэта казаць, — цяжка ўздыхае аперацыйны дырэктар New Generation Research, — але тэндэнцыя банкруцтваў у Амерыцы цяпер на рэзкiм уздыме».

Вяртанне «каляровай рэвалюцыi»

Другая хваля каранавiруса, маштабныя пратэсты, вялiзная «бурбалка» па iпатэцы, астранамiчны дзярждоўг i дэфiцыт бюджэту разам з беспрацоўем — сумныя цяперашнiя рэалii ЗША. На iх накладваюцца рэалii палiтычныя — менш чым праз месяц Злучаныя Штаты вызначацца з кiраўнiком дзяржавы на блiжэйшыя чатыры гады. У прагнозе аб магчымым развiццi сiтуацыi на глабальных рынках у чацвёртым квартале дацкi iнвестбанк Saxo Bank выказаў боязь, што «цяперашнiя выбары ў ЗША сталi наймацнейшай палiтычнай рызыкай за некалькi дзесяцiгоддзяў». «Канец эканамiчнага цыкла супаў з ростам няроўнасцi, масавымi беспарадкамi i лiхаманкавым падсiлкоўваннем рынкаў у адказ на глыбокi
эканамiчны крызiс — нулявымi працэнтнымi стаўкамi i неабмежаванай падтрымкай з боку ўрадаў i цэнтрабанкаў», — адзначаецца ў прагнозе Saxo Bank.

«Масавая дзяржпадтрымка з гарантыямi попыту i захавання рабочых месцаў у свеце дзяржаўнага капiталiзму азначае, што рынкi i iндывiдуальныя свабоды знаходзяцца пад беспрэцэдэнтнай пагрозай, — сцвярджае Стын Якабсан, галоўны эканамiст i дырэктар па iнвестыцыях Saxo Bank. — Мы ў Saxo Bank Group бачым тры розныя сцэнарыi падзей ад бягучага моманту да дня iнаўгурацыi 20 студзеня 2021 года: спрэчны вынiк выбараў (верагоднасць 40 працэнтаў), пераканаўчая перамога Байдэна (40 %), перамога Трампа (верагоднасць 20 %)». Аналiтыкi банка ўпэўненыя, што прэзiдэнцкiя выбары ў ЗША будуць суправаджацца павышанай валацiльнасцю i рызыкамi для глабальных рынкаў.

Адметна, што толькi 1 з 10 еўрапейцаў чакае, што маючыя адбыцца 3 лiстапада прэзiдэнцкiя выбары ў ЗША будуць цалкам свабодныя i сумленныя, як паведамляе The Guardian са спасылкай на даныя сацыялагiчнага апытання YouGov. Адзначаецца, што даследаванне праводзiлася ў перыяд з 15 верасня па 4 кастрычнiка. У апытаннi прынялi ўдзел па адной тысячы грамадзян у Брытанii, Францыi, Германii, Iталii, Iспанii, Данii i Швецыi. Пераважная большасць рэспандэнтаў у Еўрасаюзе аддаюць перавагу перамозе кандыдата ад дэмакратычнай партыi Джозэфа Байдэна над рэспублiканцам Дональдам Трампам. Больш за ўсё за перамогу Байдэна выступаюць у Данii (80 працэнтаў апытаных), Германii (71 працэнт), Францыi (64 працэнты) i Брытанii (61 працэнт). Трампа ў названых краiнах падтрымлiваюць толькi ад 6 да 14 працэнтаў рэспандэнтаў.

Амерыканскi iнвестар, уладальнiк Rogers Holdings Джым Роджэрс прадказаў «самы страшны» мядзведжы рынак у 2021 годзе. Пра гэта ён заявiў падчас прамога тэлемоста, арганiзаванага RBC Talks. «У ЗША праз месяц будуць выбары — i таму амерыканскi ўрад друкуе грошы i выкiдвае iх на рынак як звар'яцелы. Тое ж самае адбываецца i ў iншых краiнах, i ў Японii, i ў Еўропе, у Вялiкабрытанii», — заявiў Роджэрс.

Тым часам Мiнiстэрства юстыцыi ЗША сумесна з ФБР распрацоўваюць план дзеянняў на выпадак грамадскiх беспарадкаў у дзень выбараў кiраўнiка дзяржавы, пiша The Washington Post. У штаб-кватэры каманднага цэнтра маюць намер размясцiць службовых асоб для каардынацыi дзеянняў, калi будуць пратэсты цi iншыя праблемы, звязаныя з выбарамi. Падобна на тое, што «каляровая рэвалюцыя» вярнулася на радзiму. Як заявiў у iнтэрв'ю Fox News колiшнi спiчрайтар прэзiдэнта Дарэн Бiцi, супраць Дональда Трампа прымяняюцца тыя ж метады, з дапамогай якiх амерыканская разведка пазбаўлялася ад непажаданых рэжымаў ва Усходняй Еўропе. Паводле яго слоў, дэмакраты робяць усё, каб вынiкi лiстападаўскiх выбараў выклiкалi недавер, i плануюць масавыя акцыi пратэсту i судовыя iскi. Прычым, як падкрэслiвае Бiцi, распрацоўваюць гэты сцэнарый тыя ж прафесiяналы, якiя звяргалi замежных лiдараў. Што адбудзецца далей, хутка пабачым. Чакаць засталося нядоўга.

Захар БУРАК

Фота з адкрытых крыніц

Загаловак у газеце: Скарачэнне Штатаў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.