Вы тут

У Мінску адкрыўся «Паштовы салон»


Да Сусветнага дня пошты ў Мінску адкрыўся «Паштовы салон». Месціцца ён у будынку Галоўпаштамта ў асобным памяшканні.


Салон спалучае ў сабе некалькі функцый. Перш за ўсё — гэта пляцоўка для гандлю філатэлістычнай прадукцыяй і мастацкімі сувенірамі. Адзінаццаць выставачных стэндаў прысвечаны паштовым маркам, якія пабачылі свет у Беларусі. Іх тэматыка розная — геральдыка, гісторыя краіны, прырода, жывапіс, транспарт… На асобных стэндах змешчаны лепшыя паштовыя маркі Беларусі, пачынаючы з 2001 года.

— Калі я глядзеў праект «Паштовага салона», гэта было адно, — адзначыў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін ШУЛЬГАН. — У рэальнасці атрымалася значна прыгажэй. Вельмі ўдзячны ўсім тым, хто спрычыніўся да стварэння салона. Гэта станоўча паўплывае на імідж пошты. А ўлічваючы тое, што паштамт размешчаны ў самым цэнтры сталіцы, спадзяемся, што замежнікі таксама ацэняць наш салон. Тым больш што насупраць знаходзіцца гасцініца «Мінск».

«Паштовы салон» — гэта не проста крама філатэліі. Сярод іншага, тут створана добрая пляцоўка для правядзення дзелавых сустрэч.

Подпіс

Таксама ў «Паштовым салоне» прайшло ўрачыстае гашэнне спецыяльнага канверта да 25-годдзя беларускай пошты. Да юбілейнай даты быў зроблены адмысловы штэмпель.

Салон працуе штодня ад 8 да 20 гадзін. У нядзелю — ад 10 да 17.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.