Вы тут

Беларускi дзiцячы хоспiс запрашае прыняць удзел у акцыi «#добраяшляпа»


Акцыя праводзiцца да 11 кастрычнiка Беларускiм дзiцячым хоспiсам. Яна прымеркавана да Сусветнага дня хоспiсаў i палiятыўнай дапамогi, якi ва ўсiм свеце пройдзе 10 кастрычнiка.


Падчас акцыi кожны ахвотны зможа сфатаграфавацца ў спецыяльнай фотазоне хоспiса i на месцы выкласцi сваё фота ў капелюшы ў сацсетках. Акрамя таго, можна будзе за любое ахвяраванне ўзяць паштоўку з упадабаным капелюшом i размаляваць яе. Усе паштоўкi будуць iмянныя i ў далейшым накiраваны падапечным хоспiса.

«Капялюш — гэта знак таго, што мы нiбыта «пакрываем» дзiця. Ад гора, болю, перажыванняў i расстройстваў. А пакiдаем яму толькi цеплыню i клопат, — сказала дырэктар Беларускага дзiцячага хоспiса Ганна Гарчакова. — Спецыяльна да гэтага дня Мiжнародная арганiзацыя палiятыўнай дапамогi дзецям ужо некалькi гадоў запар праводзiць арыгiнальны флэшмоб: удзельнiкi выкладваюць у сацсетку фатаграфii ў капелюшах з подпiсам #hatson4cpc. Мэта флэш-мобу — звярнуць увагу на праблемы дзяцей, якiя маюць патрэбу ў палiятыўнай дапамозе, расказаць людзям аб дзейнасцi хоспiсаў, а таксама прыцягнуць сродкi ў дапамогу хоспiсу. Запрашаем усiх неабыякавых людзей падтрымаць увагу грамадства да праблем нашых падапечных».

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.