Вы тут

Вандроўкі па Беларусі — для дзяцей. Ад Уладзіміра Ліпскага


«Я тут жыву» — так называецца новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка» Уладзіміра ЛІПСКАГА. У падзагалоўку выдання: «Займальныя вандроўкі па Беларусі».


Вядомы дзіцячы пісьменнік, які працуе ў беларускай літаратуры ці не пяцьдзясят гадоў, на аснове багатага пазнавальнага, досыць цікавага матэрыялу расказвае пра розныя адрасы нашай Бацькаўшчыны. Расказвае пра тое, што «беларусы здаўна жывуць мудрымі запаветамі прашчураў», нагадвае, што «Мая Беларусь... Гэта — трыццаць тысяч рэк. Тут некалі праходзіў шлях з «варагаў у грэкі». Гэта — азёрны край... Гэта — святы Купалле, Гуканне вясны, Дажынкі. Гэта — зубры ў Белавежскай пушчы. Гэта — бабры, мядзведзі ў Бярэзінскім запаведніку...» Пісьменнік запрашае ў сапраўднае падарожжа па Беларусі, не забывае літаральна ні пра адзін куточак краіны, запрашае з мэтай, каб дзеці, юныя чытачы любоў да роднай зямлі спалучылі з адкрыццём гісторыі, геаграфіі, краявідаў, спадчыны, з адкрыццём цікавых людзей Беларусі — сваёй Радзімы.

Літаратурныя казкі пісьменніка спалучаюцца на старонках кнігі «Я тут жыву...» з рэбусамі-загадкамі, маляўнічай картай «Казачная Беларусь». У аповедзе пра нашу краіну Уладзімір Ліпскі выкарыстоўвае гульню, інтрыгуе чытача цікавымі, неспадзяванымі пытаннямі. Пісьменнік задае юным чытачам шмат розных загадак. Часам, каб знайсці адказы на іх, трэба зазірнуць і ў іншыя кнігі альбо прыгадаць школьныя ўрокі. Дарэчы, з кнігай «Я тут жыву: займальныя вандроўкі па Беларусі» якраз можна смела прыходзіць на школьныя ўрокі. Па гісторыі, геаграфіі, літаратуры. Найперш — зразумела, на ўрокі ў пачатковую школу, бо кніга створана з адрасаваннем зусім юным чытачам. Добра было б, каб яе ўзялі ў рукі бацькі. Кніга, акрамя ўсяго астатняга, і багата ілюстраваная. Найперш дзякуючы руплівасці такіх вядомых кніжных графікаў, як І. Ліпскі, І. Пушкар, А. Аракчэева, В. Дударэнка.

Падарожнае займальнае выданне пабачыла свет у выдавецтве «Адукацыя і выхаванне». Тыраж — 1000 экзэмпляраў. Але, несумненна, кніга шырока разыйдзецца па бібліятэках і школах краіны. І будуць у яе — новыя, болей тыражныя выданні.

Ігнат ПАЎЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».