Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У традыцыйным штотыднёвым аглядзе «Звязды» дзелiмся значнымi спартыўнымi навiнамi.


1. У Гродне прайшоў чэмпiянат Беларусi па спартыўнай хадзьбе. У гэтым годзе турнiр аб'яднаўся з Мiжнародным мемарыялам памяцi П. I. Пачанчука i з традыцыйным кубкавым «дадаткам» — юнацкiмi спаборнiцтвамi «Нашы надзеi».

На дыстанцыi 20 кiламетраў перамог Андрэй Ляховiч, якi прыйшоў да фiнiшу праз 1 гадзiну 24 хвiлiны 26 секундаў. На другiм месцы — Мiкiта Каляда (1:26:32), на трэцiм — Дзмiтрый Лук'янчук (1:31:47). Сярод жанчын першай дыстанцыю пераадолела Вiкторыя Рашчупкiна з вынiкам 1:34:42. За ёй фiнiшавалi Настасся Рароўская (1:37:10) i Кацярына Гнядзько, якая перапiсала асабiсты рэкорд — 1:44:24.

На самай цяжкай дыстанцыi ў 35 кiламетраў чэмпiёнам стаў Дзмiтрый Дзюбiн, яго вынiк — 2:41:07. Серабро ў Анатоля Гомелева (2:43:48), бронза — ва Уладзiмiра Калеснiка (2:56:33). У жанчын залаты медаль заваявала Надзея Даражук, якая прайшла 35 кiламетраў за 3:05:39. Сярэбраны прызёр спаборнiцтваў — Настасся Родзькiна (3:18:31). Наталля Маўчанава, якая магла б стаць бронзавым прызёрам, не змагла закончыць выступленне.

2.Беларускiя валейбалiсты занялi чацвёртае месца на маладзёжным чэмпiянаце Еўропы, якi праходзiў у Чэхii. У матчы за трэцяе месца беларусы ўступiлi сапернiкам з Бельгii з вынiкам 0:3 (19:25, 15:25, 27:29). Найлепшым iграком сустрэчы быў прызнаны Уладзiслаў Давыскiба (11 балаў). Iдэальны прыём падчас гульнi паказаў Максiм Багатка, ён жа набраў i 10 ачкоў. Падчас чэмпiянату Еўропы беларуская зборная прайграла прадстаўнiкам Расii i Iталii, але перамагла каманду Германii. Пераможцам кантынентальнага форуму стала каманда Расii.

Тым часам жаночая зборная U-17 атрымала першую перамогу на чэмпiянаце Еўропы, якi праходзiць у Чарнагорыi. Дзяўчаты перамаглi каманду Польшчы з вынiкам 3:1 (25:20, 28:26, 23:25, 25:22). Найлепшым iграком матча стала Валерыя Турчына, якая набрала 21 бал. Дагэтуль беларускi прайгралi сапернiцам з Румынii i Расii. Наступны матч беларуская зборная правядзе супраць каманды Сербii.

3.Вызначылiся пераможцы i прызёры Кубка Беларусi па каратэ. Пераможцамi ў раздзеле кумiтэ ў сваiх вагавых катэгорыях сталi Алег Мялехiн (60 кiлаграмаў), Дэвiд Нгуэн (69 кг), Глеб Сачкоўскi (75 кг), Антон Iсакаў (84 кг), Аляксей Водчыц (звыш 84 кг). У другiм раздзеле — ката — не пакiнуў шанцаў сапернiкам Сяргей Тарашкевiч.

Сярод жанчын у раздзеле кумiтэ ў сваiх вагавых катэгорыях на першую ступень п'едэстала падымалiся Марыя Кулiнковiч (50 кг), Iрына Шарыхiна (55 кг), Марыя Азарава (61 кг) i Марыя Аляксеева (звыш 68 кг). У раздзеле ката перамогу адзначыла Марыя Фурсава.

4.Беларускiя тэнiсiсты выступiлi на адкрытым чэмпiянаце Францыi, вядомым як Roland Garros. Вiкторыя Азаранка, 14-я ракетка свету, прайграла ў 1/32 фiналу. У наступны круг спаборнiцтваў беларуску не пусцiла славацкая сапернiца Ганна Шмiдлава, якая перамагла з вынiкам 2:6, 2:6. На гэтай жа стадыi з барацьбы выбыла i Аляксандра Сасновiч (96-е месца сусветнага рэйтынгу). Яна прайграла французскай тэнiсiстцы Каралiн Гарсii (45-ы нумар рэйтынгу). Аляксандра змагла рэабiлiтавацца ў парным разрадзе. Разам з украiнскай калегай Мартай Касцюк яны выйшлi ў 1/4 фiналу, абыграўшы канадска-латвiйскi дуэт Габрыелы Даброўскi i Алены Астапенкi з вынiкам 6:4, 6:4.

Далей за сваiх суайчыннiц у сетцы турнiру прасунулася Арына Сабаленка, 11-я ракетка свету. У 1/16 фiналу яна саступiла Унс Джабiр, тэнiсiстцы з Тунiса, з вынiкам 6:7, 6:2, 3:6. Дагэтуль на кортах «Ралан Гарос» першая ракетка Беларусi аказвалася мацнейшай за амерыканку Джэсiку Пегулу i расiянку Дар'ю Касаткiну.

Тым часам iншыя беларускiя тэнiсiсты сталi пераможнiцамi мiжнародных спаборнiцтваў. Уладзiмiр Iгнацiк перамог на турнiры ў Чэхii, абыграўшы гаспадара корта Яна Сатрала з вынiкам 6:3, 6:2. А тэнiсiстка Шалiмар Тальбi заваявала другi тытул за два тыднi. Яна перамагла на турнiры ў Тунiсе. Беларуская тэнiсiстка аказалася мацнейшая за расiянку Дар'ю Астахаву — 6:3, 6:3.

5. Абаронца хакейнага клуба «Дынама-Мiнск» Брэнан Мэнел уключаны ў сiмвалiчную зборную Кантынентальнай хакейнай лiгi. Iгрок «зуброў» у дзевяцi матчах набраў дзесяць балаў пры паказчыку карыснасцi «+9» — гэта найлепшы паказчык сярод усiх абаронцаў. Эксперты лiгi адзначылi атакi хакеiста, яго добры пас i мабiльнасць.

У дачыненнi да «Дынама-Мiнск» ёсць i дрэнныя навiны. У пяцi хакеiстаў клуба тэст на каранавiрус даў станоўчы вынiк. Зараз яны знаходзяцца на iзаляцыi, за iх станам здароўя назiраюць медыкi. Наступны матч «зубры» правядуць на дамашняй «Мiнск-Арэне» 7 кастрычнiка супраць «Сочы».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крынiц

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.