Вы тут

У Мiнску праходзіць Х Мiжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»


У Мiнску з 2 да 24 кастрычнiка праходзіць Х Мiжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ». Зразумела, фестывалю давялося падстройвацца пад «ковiдныя» абмежаваннi, таму ён адбудзецца без удзелу замежных гасцей. Але iх спектаклi публiка пабачыць у запiсе.


Праграму шоу-кейса Belarus Open з 17 да 24 кастрычнiка можна ўбачыць на пляцоўках Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii, Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага акадэмiчнага тэатра юнага гледача, прасторы Hide, Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек i Культурнага хаба «Ок 16». Гэта 11 спектакляў як мiнскiх выканаўцаў, так i калектываў з Брэста, Магiлёва i Гомеля. З падрабязнай праграмай можна азнаёмiцца на сайце форуму.

Хоць замежныя госцi i не змогуць прыняць непасрэдны ўдзел у свяце тэатральнага мастацтва, але арганiзатары спадзяюцца, што iх праекты дачакаюцца спрыяльнага часу.

А вось калi казаць аб праграме форуму, то тут наведвальнiкаў чакае разнастайная палiтра — драматычныя, оперныя i харэаграфiчныя пастаноўкi. Пройдуць спектаклi з праграмы фестываляў у Авiньёне, Эдынбургу, Берлiнскага Theatertreffen, праекта «Фестываль «Залатая маска» i многiя iншыя.

Форум як заўсёды стане пляцоўкай для творчага дыялогу, а таксама дасць магчымасць публiцы пашырыць сваё ўяўленне пра тэатральнае мастацтва, адкрыць для сябе новыя iмёны. Навучальная платформа «Школа ТЭАРТа» збярэ на дыскусii прафесiяналаў, адбудуцца лекцыi i цыкл семiнараў, паказы эскiзаў спектакляў.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: vpodarok.by

Загаловак у газеце: Прастора «ТЭАРТа»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».